Дзень Мёртвых

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Alfeñiques 3.jpg

Дзень Мёртвых (ісп.: Día de los Muertos) — свята, прысвечанае памяці памерлых, якое праходзіць штогод 1 і 2 лістапада ў Мексіцы, Гватэмале, Гандурас е, Сальвадоры. Па павер'і ў гэтыя дні душы памерлых сваякоў наведваюць родны дом. Традыцыя ўзыходзіць да індзейцаў мая і ацтэкаў, якія прыносілі дары багіні Міктлансіўатль[1] і будавалі сцены з выявай чарапоў — тсампантлі[2].

У 2003 годзе свята было ўключана ЮНЕСКА у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва[3].

Катрына

У гэтыя дні ладзіцца карнавал, гатуюцца саладосці ў выглядзе чарапоў, робяцца спецыяльныя фігуркі апранутых жаночых шкілетаў — Катрына, гэта значыць модніца, франціха (ісп.: La Calavera de la Catrina).

У 2004 годзе студэнты Нацыянальнага аўтаномнага ўніверсітэта Мексікі пабудавалі з 5667 цукровых, шакаладных і карамельных чарапоў сцяну, што на 2667 чарапоў перавышае ранейшую сцяну. Сцяна занесена ў Кнігу рэкордаў Гінеса[2]

Хлеб Мёртвых — традыцыйная выпечка да Дня Мёртвых

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Октавио Пас. День всех святых, праздник мертвых// Он же. Поэзия. Критика. Эротика. М.: Русское феноменологическое общество, 1996, с. 22-35.
  • Рэй Брэдбери. Канун всех святых, Сахарный череп

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]