Перайсці да зместу

Дзеці славы (фільм)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дзеці славы, фільм)
Дзеці славыM:
Szabadsag, Szerelem
Жанр драма
Рэжысёр Крысціна Года
Прадзюсар Эндру Вайна
Сандор Дзем'ян
Сцэнарыст Джо Эштэрхаз
У галоўных
ролях
Ката Дабо
Іван Фэн'я
Шандар Чанні
Каралі Гестэшы
Ілдзіко Бансагі
Вікторыя Шаваі
Аператар Буда Гуляш
Кампазітар Нік Глэні-Сміт
Кінакампанія C2 Pictures
Працягласць 123 хвіл.
Краіна  Венгрыя,  ЗША
Мова венгерская
Год 2006
IMDb ID 0486219
Афіцыйны сайт (венг.)

Дзеці славы (венг.: Szabadsag, Szerelem) — венгерскі фільм пра венгерскае паўстанне 1956 года ды матч «Кроў у басейне». Фільм дубляваны па-беларуску тэлеканалам Белсат. Прэм'ера на тэлеканале Белсат адбылася 24 чэрвеня 2012 г. у 22:00.

Ідзе 1956 год. У центры сюжэту Каралі Сабо – капітан алімпійскай зборнай Венгрыі па водным пола. Ягоная кар’ера паспяхова развіваецца: ён упадабанец як шараговых заўзятараў, так і высокапастаўленых чыноўнікаў. Наперадзе ў яго бясхмарная будучыня, слава, увага дзяўчат. Але ўсё мяняецца за адзін дзень. Каханне, рэвалюцыя, танкі на вуліцах Будапешта, целы расстраляных – усё гэта штурхае маладога спартоўца ў вір паўстання. Фільм распавядае пра гістарычныя падзеі, звязаныя з венгерскім паўстаннем 1956 года, а таксама нагадвае пра знакаміты «крывавы» паўфінал па водным пола паміж зборнымі СССР і Венгрыі на алімпіядзе ў Мельбурне.

Фільм з'явіўся ў кінатэатрах Венгрыі 23 кастрычніка 2006 года 50-й гадавіны рэвалюцыі. 29 кастрычніка 2006 года быў паказаны ў Белым доме для прэзідэнта Джорджа Буша.