Перайсці да зместу

Мельбурн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Мельбурн
англ.: Melbourne
37°49′ пд. ш. 144°58′ у. д.HGЯO
Краіна  Аўстралія
Штат Вікторыя
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1835
Горад з 1847
Плошча 8806 км²
Вышыня цэнтра 31 м
Тып клімату умераны марскі
Водныя аб’екты Рака Яра і Заліў Порт-Філіп
Часавы пояс UTC+10, UTC+11 і Australia/Melbourne[d]
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 5 350 705 чал. (30 чэрвеня 2024)[1]
Шчыльнасць 432 чал./км²
Афіцыйная мова Australian English[d]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 0370, 0371, 0372, 0374, 0376, 0377, 0378, 0379, 0383, 0385, 0386, 0390, 0391, 0392, 0393, 0394, 0395, 0396, 0398, 0399
Паштовы індэкс 3000–3207

melbourne.vic.gov.au/ (англ.)
Мельбурн (Аўстралія)
Мельбурн
Мельбурн
Мельбурн (Штат Вікторыя)
Мельбурн
Мельбурн

Ме́льбурн (англ.: Melbourne /ˈmɛlbə(r)n/, мясцовае маўленне таксама [ˈmælbən, -bn̩]) — другі па велічыні горад у Аўстраліі, цэнтр штата Вікторыя, якая размясцілася вакол заліва Порт-Філіп. Колькасць насельніцтва з прыгарадамі складае каля 3,8 мільёна чалавек (па ацэнках на 2007)[2].

Горад лічыцца адным з асноўных камерцыйных, прамысловых і культурных цэнтраў Аўстраліі. Мельбурн таксама часта завуць «спартыўнай і культурнай сталіцай» краіны, бо ў ім праходзяць шматлікія спартыўныя і культурныя падзеі ў жыцці Аўстраліі[3]. Горад знакаміты сваім спалучэннем віктарыянскай і сучаснай архітэктуры, шматлікімі паркамі і садамі, шматаблічным і шматнацыянальным насельніцтвам. У 1956 годзе Мельбурн прымаў летнія Алімпійскія гульні, а ў 2006 годзе — Гульні Садружнасці[3]. У 1981 годзе праходзіла сустрэча кіраўнікоў дзяржаў Брытанскай Садружнасці нацый, а ў 2006 годзе — саміт G20, у якім прынялі ўдзел кіраўнікі дзевятнаццаці найбольш развітых краін.

Мельбурн быў заснаваны вольнымі пасяленцамі ў 1835 годзе як сельскагаспадарчае паселішча на беразе ракі Яры (гэта адбылося праз 47 гадоў пасля з’яўлення першага еўрапейскага паселішча ў Аўстраліі)[4]. Дзякуючы залатой ліхаманцы ў Вікторыі горад хутка ператварыўся ў метраполію і стаў да 1865 года самым буйным і найважнейшым горадам Аўстраліі[5]. Але ўжо напачатку XX стагоддзя ён саступіў пальму першынства Сіднею[6].

У перыяд з 1901 года, калі была ўтворана Федэрацыя Аўстраліі, і да 1927 года, калі сталіцай дзяржавы стаў горад Канбера, у Мельбурне размяшчаліся аўстралійскія ўрадавыя ўстановы[7].

Адукацыя і культура

[правіць | правіць зыходнік]
Комплекс будынкаў на плошчы Федэрацыі — выдатны прыклад сучаснай архітэктуры
Будынак тэатра Прынцэс-Сіэтэ

Мельбурн — культурная і спартыўная сталіца Аўстраліі. У горадзе праводзіцца вялікая колькасць штогадовых культурных мерапрыемстваў, тут размешчаны шматлікія найбуйнейшыя аўстралійскія музеі і выстаўкі. Унікальная і мясцовая архітэктура.

Музычная культура мае глыбокія карані ў горадзе. Шматлікія вядомыя аўстралійскія музыканты з’яўляюцца выхадцамі з Мельбурна. У апошнія гады горад набыў папулярнасць у свеце як адзін з асноўных цэнтраў стрыт-арту. Гэты від сучаснага гарадскога мастацтва стаў папулярны ў Мельбурне настолькі, што гэта знайшло адлюстраванне ў даведніках. Горад лічыцца адным з асноўных сусветных цэнтраў віктарыянскай архітэктуры (18371901), у якім захавалася вялікая колькасць будынкаў гэтага стылю. Архітэктурнае аблічча горада таксама не магчыма ўявіць без выдатных узораў сучаснай архітэктуры, якія з’явіліся ў Мельбурне пачынаючы з сярэдзіны XX стагоддзя.

Тэатральнае жыццё ў Мельбурне вельмі разнастайнае. Горад з’яўляецца домам для Нацыянальнага балета Аўстраліі. Каралеўскі мельбурнскі філарманічны аркестр быў заснаваны ў горадзе ў 1853 годзе і з’яўляецца найстарэйшым прафесійным аркестрам Аўстраліі і адзіным, якія носяць званне «Каралеўскі». У Мельбурне размешчана больш тэатраў, чым у любым іншым горадзе Аўстраліі. Таксама горад з’яўляецца асноўным цэнтрам аўстралійскай моды. Тут штогод праходзіць Мельбурнскі фестываль моды. У горадзе працуе Мельбурнскі ўніверсітэт, Тэхналагічны ўніверсітэт імя Дж. Суінберна.

Сродкі масавай інфармацыі

[правіць | правіць зыходнік]

Найбуйнейшымі газетамі Мельбурна з’яўляюцца Herald Sun, прыналежная Руперту Мёрдаку, і The Age, што належыць кампаніі Fairfax, а таксама вячэрні таблоід mX, які таксама выпускае Мёрдак. Агульнанацыянальная газета The Australian выходзіць у Мельбурне ў выглядзе спецяльнага выпуску для Вікторыі. Гэта газета таксама прыналежыць Мёрдаку. Мёрдак Ньюс Груп выпускае некалькі штотыдневых часопісаў і валодае больш за 50 % акцый Fairfax, такім чынам, усе штодзенныя газеты, якія выходзяць у Мельбурне, уваходзяць у імперыю Мёрдака. Самая буйная ў Аўстраліі муніцыпальная медыякампанія — Leader Newspapers — выпускае 33 мясцовых штотыднёвыя газеты, якія асвятляюць праблемы раёнаў і муніцыпалітэтаў Мельбурна.

У Мельбурне выходзяць у эфір тры камерцыйных тэлеканала: Seven, Nine і Ten, а таксама тры грамадскіх: ABC, SBS і муніцыпальны канал C31. У Мельбурне вяшчаюць вялікая колькасць радыёстанцый, якія галоўным чынам належаць тром асноўным сеткам горада: DMG Radio Australia, Austereo і Southern Cross Broadcasting.

Год Колькасць
2011 3 999 982 [8]
2013 4 347 955
Год Колькасць
2015 4 529 500
2021 4 585 537 [9]
Год Колькасць
2021 4 917 750 [9]
2022 5 031 195 [10]
Год Колькасць
2024 5 350 705 [1]

Турызм з’яўляецца найважнейшай складальнікам эканомікі Мельбурна. Па даных на 2004 год горад наведала 7,6 мільёнаў аўстралійскіх турыстаў і 1,88 мільёнаў турыстаў з-за мяжы[11]. Благодаря проведению в городе большого количества спортивных соревнований международного уровня здесь широко распространён спортивный туризм[12]. Сярод турыстов, якія наведваюць горад, значную частку складаюць маладыя людзі, якія вандруюць як бэкпекеры. Дзякуючы правядзенню ў горадзе вялікай колькасці спартыўных спаборніцтваў міжнароднага ўзроўня тут шырока распаўсюджаны спартыўны турызм. У 2008 годзе Мельбурн упершыню абагнаў Сідней па такім паказчыку, як колькасць грошай, патрачаная ў горадзе аўстралійскімі турыстамі[13]

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя славутасці

[правіць | правіць зыходнік]
Каралеўскі выставачны цэнтр
Катэдж капітана Джэймса Кука
Выгляд на паўднёвы бераг ракі Яры і небаскроб Эўрэка-Таўэр
Выгляд на начны Мельбурн з боку новага раёна Доклендс
Панарама Мельбурна

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. а б https://www.abs.gov.au/statistics/people/population/regional-population/latest-release Праверана 30 красавіка 2025.
  2. Regional Population Growth, Australia, 2006-07. (англ.). Australian Bureau of Statistics. Праверана 8 лютага 2010.
  3. а б Commonwealth Games Melbourne 2006 (англ.)(недаступная спасылка). Australian Government. Culture and Recreation Portal. Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2012. Праверана 8 лютага 2010.
  4. City of Melbourne.. Settlement – foundation and surveying. (англ.)(недаступная спасылка). City of Melbourne. Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2009. Праверана 8 лютага 2010.
  5. Fassa, James Jupp.. The Snowy Mountains Scheme and Multicultural Australia. (англ.). Australian Academy of Technological Sciences and Engineering.. Праверана 8 лютага 2010.
  6. Lee, Robert.. Linking a Nation: Australia's Transport and Communications 1788 - 1970. (англ.). Australian Government. Australian Heritage Council.. Праверана 8 лютага 2010.
  7. Otto, Kristin.. When Melbourne was Australia’s capital city. (англ.)(недаступная спасылка). The University of Melbourne/. Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2007. Праверана 8 лютага 2010.
  8. https://www.abs.gov.au/census/find-census-data/quickstats/2011/2GMEL
  9. а б Australian Statistical Geography Standard 2021Australian Bureau of Statistics, 2021.
  10. https://www.abs.gov.au/statistics/people/population/regional-population/2021-22#capital-cities Праверана 21 верасня 2023.
  11. MELBOURNE AIRPORT PASSENGER FIGURES STRONGEST ON RECORD(недаступная спасылка). Media Release: MINISTER FOR TOURISM. www.dpc.vic.gov.au (21 ліпеня 2004). Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2008. Праверана 18 ліпеня 2008.
  12. Now Sydney loses its tourism ascendancy. The Age. theage.com.au (19 мая 2008). Праверана 18 ліпеня 2008.
  13. Now Sydney loses its tourism ascendancy — News — Travel — theage.com.au