Перайсці да зместу

Дзмітрый Сяргеевіч Асадчы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Дзмітрый Асадчы
Поўнае імя Дзмітрый Сяргеевіч Асадчы
Нарадзіўся 5 жніўня 1992(1992-08-05)[1] (32 гады)
Грамадзянства  Украіна
 Ізраіль
Рост 180 см
Вага 68 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Ізраіль Хапаэль (Араба)
Маладзёжныя клубы
2004—2006 Украіна ДЮСШ-2 (Кіраваград) 41 (0)
2006—2009 Украіна РВВФК (Кіеў) 58 (22)
2008 Украіна Змена-Абалонь (Кіеў) 4 (0)
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2011 Украіна Дынама (Кіеў) 0 (0)
2009   Украіна ЦСКА (Кіеў) 9 (0)
2009   Украіна Дынама-2 (Кіеў) 4 (1)
2010   Украіна Сумы 13 (3)
2011   Украіна Александрыя 0 (0)
2011—2014 Украіна Зорка (Кіраваград) 73 (5)
2015—2016 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 21 (0)
2016 Украіна Гарняк-Спорт (Гарышні Плаўні) 7 (0)
2017 Ізраіль Хапаэль (Бейт-Шэан) 10 (1)
2017—2018 Ізраіль Цэйрэй (Кафр-Кана) 29 (2)
2018—2019 Ізраіль Хайфа 9 (1)
2019—2020 Ізраіль Ірані (Нешэр) 22 (6)
2020—2021 Ізраіль Макабі (Тырат-Кармель) 17 (0)
2021 Ізраіль Макабі Ахі (Іксал) 8 (0)
2021—2022 Ізраіль Цэйрэй (Ум-эль-Фахм) 24 (1)
2022— Ізраіль Хапаэль (Кір’ят-Ям) 29 (2)
2023—   Ізраіль Хапаэль (Араба)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009 Украіна Украіна (да 18) 3 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 верасня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 19 лютага 2018

Дзмітрый Асадчы (нар. 5 жніўня 1992, Кіраваград) — украінскі футбаліст, паўабаронца ізраільскага клуба «Хапаэль» з Арабы (у арэндзе з «Хапаэля» Кір’ят-Ям).

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец кіраваградскай ДЮСШ-2, з 2006 года пайшоў вучыцца ў кіеўскае РВВФК (рэспубліканскае вышэйшае вучылішча фізічнай культуры), адкуль трапіў у структуру кіеўскага «Дынама». Гуляў за другую каманду і дубль кіяўлян, аддаваўся ў арэнду клубам «Сумы» і «Александрыя». У жніўні 2011 года вярнуўся ў Кіраваград, падпісаўшы кантракт з мясцовай «Зоркай»[2]. У «Зорцы» гуляў на працягу трох з паловай гадоў, усяго прыняў удзел у 73 матчах і забіў 5 галоў.

У лютым 2015 года падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам», які па выніках сезона 2014 вярнуўся ў беларускую Вышэйшую лігу[3]. У складзе «Граніта» стаў у асноўным выхадзіць на замену. У верасні 2015 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона.

У студзені 2016 года адправіўся на прагляд у «Гаверлу» і ў выніку падпісаў кантракт[4]. Аднак, ужо ў лютым пакіуў закарпацкі клуб з-за яго цяжкага фінансавага становішча і забароны на рэгістрацыю новых ігракоў і вярнуўся ў «Граніт»[5]. У красавіку правёў тры матчы за каманду, выйшаўшы на замену, пасля быў пераведзены ў дубль. 13 мая 2016 года пакінуў мікашэвіцкі клуб[6].

У ліпені 2016 года далучыўся да клуба «Гарняк-Спорт», аднак ужо восенню пакінуў яго. У 2017 годзе пераехаў гуляць у Ізраіль.

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У 2009 годзе правёў тры матчы за юнацкую (да 18 гадоў) зборную Украіны.