Дзюралюміній

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Дзюралюміній, дзюралюмін, дзюраль — збіральнае азначэнне групы высокатрывалых алюмініевых сплаваў. Асноўнымі легіраванымі элементамі ё медзь (4,4 %), магній (1,5 %), марганец (0,6%) і алюміній (93,5%) ад масы. Тыповае значэнне мяжы цякучасці — 450 МПа, якое, аднак, залежыць ад складу і тэрмаапрацоўкі.

Уласцівасці і ўжыванне[правіць | правіць зыходнік]

Першае щжыванне дзюралімінію — выраб каркасу дырыжабляў калянай (жорсткай) канструкцыї, з 1911 года — больш шырокае ўжыванне. Склад сплаву і тэрмаапрацоўка ў гады вайны былі засакрэчаны. Дзякуючы высокай удзельнай трываласці дзюралюміній, пачынаючы з 1920-х, становіцца важным канструкцыйным матэрыялам у самалётабудуванні.

Шчыльнасць сплаву 2 500—2 800 кг/м³, тэмпература плаўлення каля 650°C. Сплаў шырока выкарыстоўваецца ў авіябудуванні, пры вытворчасці худкасных цягнікоў  і ў іншых галінах машынабудування (бо адрозніваюцца істотна большай цвердасцю параўнальна з чыстым алюмініем).

Пасля абпалу (нагрэву да тэмпературы прыбл. 500°C і ахаладжэння) стае мяккім ды гнуткім (як алюміній), пасля старэння (прыроднага пры 20°C — некалькі сутак, штучнага пры павышанай тэмпературы— некалькі гадзін) стае цвёрдым і каляным.

Недахоп дзюралюмінаў — нізкая каразійная стойкасць, таму вырабы патрабуюць пільнай засцярогі ад карозії. Лісты дзюралюмінаў, як правіла, лакіруюць чыстым алюмініем.