Дзяніс Міхайлавіч Леўчанка
| Нарадзіўся |
26 красавіка 1978 (47 гадоў) |
|---|---|
| Грамадзянства | |
Дзяніс Леўчанка (нар. 26 красавіка 1978, Гродна) — беларускі футбольны трэнер.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У жаночым футболе з 2008 года. Працаваў у «Вікторыі» (Воранава), але пасля чарговага чэмпіянату яму спачатку змянілі ўмовы кантракта, а потым яго скасавалі. Пасля «Вікторыі» прыйшоў працаваць у «Белкард».
Зімой 2017 года ўзначаліў гродзенскі «Нёман», адпачатку яго ўзнікнення. За чатыры сезоны жоўта-зялёныя правялі пад яго кіраўніцтвам 93 афіцыйныя сустрэчы, 44 з якіх скончыліся перамогай каманды. У чэмпіянаце краіны гарадзенкі згулялі 81 матч (+40=5-36, мячы 240—175), а таксама 12 матчаў у кубку краіны (+4=0-8, мячы 27-16). У двух першых сезонах «Нёман» пад яго кіраўніцтвамбыў пятым, а ў 2019 і 2020 гадах жоўта-зялёныя заваёўвалі бронзавыя ўзнагароды. У сакавіку 2021 года, за чатыры дні да старту новага чэмпіянату, вырашыў пакінуць каманду.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Леўчанка Дзяніс Міхайлавіч Архівавана 8 красавіка 2023.
- Футбол и одуванчики