Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь — з’яўляецца сведчаннем найвышэйшага прызнання заслуг дзеячаў навукі і тэхнікі, літаратуры, мастацтва і архітэктуры перад грамадствам і дзяржавай. Пачынаючы з 2016 года прэзідэнт Рэспублікі Беларусь прысуджае яе адзін раз у чатыры гады грамадзянам Беларусі. Асобе, якой прысуджана Дзяржаўная прэмія, прысвойваецца званне «Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь», уручаюцца дыплом, ганаровы знак лаўрэата, грашовая прэмія.
У Рэспубліцы Беларусь прадугледжаны наступныя дзяржаўныя прэміі:
- Дзяржаўная прэмія ў галіне навукі і тэхнікі — «за выдатныя работы, адкрыцці і навуковыя дасягненні, вынікі якіх істотна ўзбагацілі айчынную і сусветную навуку і тэхніку, аказалі значны ўплыў на развіццё навукова-тэхнічнага прагрэсу і павышэнне эфектыўнасці эканомікі, забеспячэнне здароўя насельніцтва і ахову навакольнага асяроддзя».[1]
- Дзяржаўная прэмія ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры — «за глыбокія па змесце і адметныя па форме выдатныя работы (творы літаратуры, мастацтва і архітэктуры, дасягненні выканальніцкага майстэрства), якія істотна ўзбагачаюць нацыянальную і сусветную культуру, садзейнічаюць сцвярджэнню агульначалавечых каштоўнасцей і ідэй гуманізму».[2]
Памер прэміі складае 3500 базавых велічынь. На прэмію могуць прэтэндаваць яе адзін чалавек, так і калектыў людзей, які складаецца не больш, чым з шасці чалавек, якія непасрэдна ўнеслі ўклад у працу. Асобе, якой прысуджана Дзяржаўная прэмія, прысвойваецца званне лаўрэата Дзяржаўнай прэміі і ўручаюцца Ганаровы знак лаўрэата Дзяржаўнай прэміі і дыплом лаўрэата Дзяржаўнай прэміі[3]. У выпадках прысвойвання прэміі калектыву аўтараў званне лаўрэата прысвойваецца кожнаму аўтару, грашовая частка прэміі падзяляецца паміж атрымальнікамі ў роўных долях, а ганаровы знак і дыплом уручаюцца кожнаму лаўрэату[4].
Падрыхтоўка прапаноў на прысуджэнне дзяржаўных прэмій робіцца Камітэтам па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь з наступным унясеннем гэтых прапаноў ва ўсталяваным парадку на разгляд прэзідэнта[3].
-
1992–1995
-
1995–2014
-
з 2014
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Дзяржаўная прэмія ў галіне навукі і тэхнікі | Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь . president.gov.by. Праверана 16 мая 2024.
- ↑ Дзяржаўная прэмія ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры | Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь . president.gov.by. Праверана 16 мая 2024.
- ↑ а б Государственные премии Республики Беларусь . Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2014. Праверана 14 снежня 2014.
- ↑ Порядок выдвижения и представления работ на соискание Государственных премий Республики Беларусь 2024 года (руск.). Национальная академия наук Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 20 чэрвеня 2023. Праверана 20 чэрвеня 2023.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяржаўныя прэміі Рэспублікі Беларусь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 159. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяржаўныя прэміі Рэспублікі Беларусь
- Указ Президента Республики Беларусь от 5 мая 2006 г. № 300 // Национальный правовой Интернет–портал Республики Беларусь
- Положение о Государственных премиях Республики Беларусь Архівавана 14 снежня 2014.