Дзяржаўныя сімвалы Расіі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Дзяржаўныя сімвалы Расіі — яе герб, сцяг і гімн.

Сцяг Расіі

Сцяг Расіі уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з трох роўнавялікіх гарызантальных палос: верхняй — белага, сярэдняй — сіняга і ніжняй — чырвонага колеру. Суадносіны шырыні сцяга і яго даўжыні як 2:3. Сцяг быў вярнуты замест савецкага 22 жніўня 1991 года ўказам прэзідэнта РСФСР, а канчаткова зацверджаны федэральным канстытуцыйным законам Расійскай Федэрацыі 8 снежня 2000 года.

Герб Расіі

Герб Расіі уяўляе сабой чатырохвугольны, з закругленымі ніжнімі вугламі, завостраны ў аканечнасці, чырвоны геральдычны шчыт з залатым двухгаловым арлом, які падняў ўверх распушчаныя крылы. Арол увянчаны двума малымі і адной вялікі каронамі, злучанымі стужкай. У правай лапе арла - скипетр, у левай - дзяржава. На грудзі арла, у чырвоным шчыце, - які едзе налева на срэбным каню срэбны вершнік у сінім плашчы, што забівае срэбным кап'ем чорнага перакуленага ніц і папранага канём дракона, таксама звернутага налева. Герб быў вярнуты замест савецкага 30 лістапада 1993 года ўказам прэзідэнта РФ, а канчаткова зацверджаны федэральным канстытуцыйным законам Расійскай Федэрацыі 8 снежня 2000 года.

Музыка і тэкст гімна Расіі

Гімнам Расіі з'яўляецца твор "Россия - священная наша держава...", тэкст якога быў напісаны С. Міхалковым і з'яўляецца перапрацаваным варыянтам тэксту гімна СССР. Музыка таксама паўтарае гімн СССР, яе аўтар А. Аляксандраў. Пасля распаду СССР новым дзяржаўным гімнам Расіі быў зацверджаны ўказам прэзідэнта РФ ад 11 снежня 1993 года варыянт "Патрыятычнай песні" М. Глінкі, перапрацаванай А. Пятровым. У сувязі з атсутнасцю слоў і нізкай падтрымкай у грамадстве, гімн быў зменены на сучасны варыянт, які быў зацверджаны федэральным канстытуцыяным законам Расіі 8 снежня 2000 года.