Дзяржаўны знак якасці СССР

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзяржаўны знак якасці СССР.
Напісанне Дзяржаўнага знака якасці СССР з памерамі і кутамі.
Дзяржаўны знак якасці СССР, нанесены на фронт пажарнай машыны АА-60.
Знак качества СССР на позолоченных часах «Ракета» с размером 4 мм.
Знак якасці СССР на пазалочаным гадзінніку «Ракета» з памерам 4 мм.

Дзяржаўны знак якасці СССР — абазначэнне, якое выкарыстоўвалася для маркіроўкі серыйнай прадукцыі грамадзянскага прызначэння, якая адпавядала высокім стандартам якасці (тавараў народнага спажывання і вытворча-тэхнічнай прадукцыі), якую выпускалі прадпрыемствы СССР.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўны знак якасці СССР быў распрацаваны Усесаюзным навукова-даследчым інстытутам стандартызацыі. Распрацоўшчыкі малюнка: начальнік аддзела стандартызацыі патрабаванняў тэхнічнай эстэтыкі В. І. Гукаў, адказныя выканаўцы В. У. Лазурскі і Б. А. Макін. За аснову малюнка Дзяржаўнага знака якасці СССР быў прыняты праект, які заняў прызавое месца на конкурсе з больш за 200 конкурсных праектаў, прапанаваны Л. С. Стрыжэўскай[1].

Знак якасці СССР быў уведзены ў дзеянне 20 красавіка 1967 года з мэтай стымулявання павышэння якасці і эфектыўнасці грамадскай вытворчасці.

Па выніках дзяржаўнай атэстацыі якасці тавараў прадпрыемствы атрымлівалі права маркіраваць сваю прадукцыю дзяржаўным знакам якасці СССР на тэрмін ад двух да трох гадоў. Парадак правядзення дзяржатэстацыі якасці сцвярджаў Камітэт стандартаў, мер і вымяральных прыбораў пры Савеце Міністраў СССР.

Афіцыйна выкарыстанне Знака якасці СССР было спынена з распадам СССР, аднак некаторыя вытворцы працягвалі наносіць яго на сваю прадукцыю аж да 1993—1994 гадоў.

Графіка[правіць | правіць зыходнік]

Правілы пабудовы і нанясення знака якасці ўтрымліваюцца ў ГОСТ 1.9-67[2] ад 7 красавіка 1967 года. Знак маглі наносіць на сам выраб, на яго ўпакоўку ці ж размяшчалі ў суправаджальнай дакументацыі (акты, інструкцыі, тэхнічныя апісанні). Маркіраваць знакам якасці СССР маглі любую прадукцыю неваеннага прызначэння, ад дзіцячых цацак да буйнатанажных акіянскіх судоў[3].

Дзяржаўны знак якасці СССР уяўляе сабой пяцікутнік са злёгку выпуклымі бакамі, асацыюецца з пяціканцовай зоркай (адным з геральдычных сімвалаў СССР). Пяць граняў таксама асацыявалі з складнікамі якасцямі: надзейнасьць, даступнасьць, бяспека, эстэтычнасьць, наватарства. Унутры былі дзве «птушкі», якія, па розных версіях[4], з’яўляюцца:

  • стылізаваны малюнак рычажных вагаў (верхняя птушка) і цыркуля (ніжняя), якія ілюструюць тэзіс «ад сувымярэнні — да ўстанаўлення адпаведнасці»;
  • першай літарай слова «качество» — літары «К», павернутай на 90° направа;
  • гарызантальна малюнак літары «К» звязвае ідэю якасці з ідэяй стандартызацыі, якая ўстанаўлівае аптымальную адпаведнасць паміж грамадскімі патрэбамі і дасягненнямі вытворчасці, сімвалізуе «гарманізацыю народнай гаспадаркі ў цэлым»; ніжні стрэлападобны элемент мае выразны матыў «накіраванасць ўверх», асацыятыўна выказваючы важную функцыю атэстацыі якасці — бесперапыннае павышэнне якасці прамысловай прадукцыі[1];
  • стылізаваным выявай кавадлы[5];
  • стылізаваным выявай чалавека-спажыўца.

Адраджэнне знака якасці ў Белурусі[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўны знак якасці Беларусі.

18 студзеня 2024 года ў Беларусі заснаваны Дзяржаўны знак якасці. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка[6][7].

Пры распрацоўцы Дзяржаўнага знака якасці быў узяты за аснову Знак якасці, які прысвойваўся ў часы Савецкага Саюза. Прапаноўвалася больш за 20 варыянтаў, але для фінальнага абмеркавання адабрана пяць праектаў з падобнай канцэпцыяй — Знак якасці паказаны ў выглядзе пяцівугольніка, вядомага яшчэ з савецкіх часоў, — але дэталі адрозніваліся[7].

Дакументам зацверджана выява і апісанне знака. Ён уяўляе сабой пяцівугольнік чырвонага колеру, у цэнтры якога размешчана стылізаваная выява перавернутай літары «К» і надпіс «Беларусь». Пяць вуглоў знака сімвалізуюць якасць беларускай прадукцыі, якая дасягаецца спалучэннем пяці паказчыкаў вытворчасці: бяспекі, экалагічнасці, інавацыйнасці, тэхналагічнасці і эстэтычнасці[7].

Зноскі

  1. а б В.И. Гуков. Знак качества − символ технического прогресса (руск.). — М: Издательство стандартов, 1967. — 53 с.
  2. Государственный знак качества СССР: ГОСТ 1.9-67. html. Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2017. Праверана 30 лістапада 2012.
  3. Теплоход "Академик Сеченов". Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2021. Праверана 14 чэрвеня 2021.
  4. Что такое Знак качества и почему его нет на российских продуктах? Архівавана 24 лютага 2018.. «АИФ», 22.10.2008.
  5. А. Шестаков, Д. Маслов. Антиуправление бизнесом…
  6. Указ Президента Республики Беларусь от 18.01.2024 г. № 21 «О Государственном знаке качества» – Pravo.by (руск.). pravo.by. Праверана 22 студзеня 2024.
  7. а б в У Беларусі заснаваны Дзяржаўны знак якасці | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь - афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА(нявызн.). blr.belta.by (19 студзеня 2024). Праверана 22 студзеня 2024.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • В.И. Гуков. Знак качества − символ технического прогресса (руск.). — М: Издательство стандартов, 1967. — 53 с.
  • Главный специалист Государственного комитета стандартов Совета Министров СССР Ю. Ковальков. Со знаком качества. // «Наука и жизнь», № 7, 1972.
  • Светлана Поворазнюк Знак качества выберут интернет-пользователи. // Известия, 20 декабря 2013 года.
  • Светлана Поворазнюк Минпромторг выбрал логотип знака качества. // Известия, 6 февраля 2014 года.
  • Родькин Павел Евгеньевич «Сделано в России»: проблемы национальной маркировки. // Центр политического анализа. 1 октября 2013.
  • Положение о программе «Российское качество» № ЦЭП ВОК — РК-01-14.
  • Положение о порядке оценки качества продукции (услуг, работ) в программе «Российское качество» ЦЭП ВОК № РК-02-14.
  • Положение о программах оценки качества продукции (услуг, работ), используемых в программе «Российское качество» ЦЭП ВОК № РК-03-14.
  • Положение об экспертных отчетах, используемых в программе «Российское качество» ЦЭП ВОК № РК-04-14.
  • Положение об экспертах программы «Российское качество» ЦЭП ВОК № РК-05-14.
  • Положение о об организациях, уполномоченных для проведения работ в программе «Российское качество» ЦЭП ВОК № РК-06-14.
  • Положение о знаке программы «Российское качество» ЦЭП ВОК № РК-07-14.
  • Александр Чантурия. История создания знака качества. Валентин Гуков. Аврора.07.09.2020.
  • Журнал «Техническая эстетика» 10 1967. Изображение на обложке журнала Государственного знака качества СССР, разработанного в Всесоюзном научно-исследовательском институте стандартизации — ВНИИС и установленного ГОСТом 1.9-67. ГОСУДАРСТВЕННАЯ СИСТЕМА СТАНДАРТИЗАЦИИ. Государственный знак качества. Форма, размеры и порядок применения.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]