Дзяржаўны ўніверсітэт Верхняга возера

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзяржаўны ўніверсітэт Верхняга возера
англ.: Lake Superior State University
Арыгінальная назва англ.: Lake Superior State University
Заснаваны 1946
Студэнты 1 909[1]
Размяшчэнне Су-Сент-Мары, Мічыган, ЗША
Сайт lssu.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзяржаўны ўніверсітэт Верхняга возера (англ.: Lake Superior State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая месціцца ў горадзе Су-Сент-Мары ў штаце Мічыган, ЗША.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

З-за сваёй блізкасці да мяжы з Канадай універсітэт мае шмат канадскіх студэнтаў і прапануе сумесныя праграмы з канадскімі вучэльнямі. Вучэльня мае права надаваць ступень бакалаўра, а таксама праводзіць сертыфікаваныя курсы павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі. Універсітэт мае рэгіянальныя цэнтры ў паўночным Мічыгане ў гарадах Гейлорд, Эсканаба, Петоскі і Сэнт-Хелен. Ён таксама мае навучальны цэнтр на паўднёвым усходзе штата Мічыган у горадзе Дырбарн. Назва ўстановы паходзіць ад Верхняга возера, на беразе якога знаходзіцца галоўны кампус.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каледж крымінальнай юстыцыі і экстраных службаў
  • Каледж вольных мастацтваў
  • Каледж адукацыі і экалогіі Вялікіх азёр
  • Каледж здароўя і паводзін
  • Каледж інавацый і рашэнняў
  • Каледж прыродазнаўчых навук і экалогіі

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]