Дзяржаўны ўніверсітэт даліны ракі Вялікая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзяржаўны ўніверсітэт даліны ракі Вялікая
англ.: Grand Valley State University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Grand Valley State University
Заснаваны 1960
Тып дзяржаўны ўніверсітэт
Студэнты 23 295 і 19 195[1]
Размяшчэнне Алендэйл, Мічыган, ЗША
Сайт gvsu.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзяржаўны ўніверсітэт даліны ракі Вялікая (англ.: Grand Valley State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў мясцовасці Алендэйл у штаце Мічыган, ЗША.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Вучэльня была створана ў 1960 годзе як Дзяржаўны каледж даліны ракі Вялікая. Галоўны кампус размешчаны на 5,35 км² прыкладна за 19 км на захад ад Гранд-Рапідс. Універсітэт таксама мае кампусы ў Гранд-Рапідс і Холандзе і рэгіянальныя цэнтры ў Батл-Крык, Дэтройце, Маскегоне і Траверс-Сіці. Ва ўніверсітэце працуюць больш за 3000 чалавек, у тым ліку каля 1780 выкладчыкаў і 1991 асоба дапаможнага персанала. Назва ўніверсітэта паходзіць ад назвы мясцовасці — даліны ракі Вялікая.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каледж бізнесу
  • Каледж адукацыі і грамадскіх інавацый
  • Каледж вольных мастацтваў і навук
  • Каледж інжынерыі і камп’ютарных навук
  • Каледж прафесій у галіне здароўя
  • Каледж медсястрынства
  • Каледж міждысцыплінарных студый

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]