Тараклійскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Рыгора Цамблака

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тараклійскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Рыгора Цамблака
рум.: Universitatea de Stat „Grigore Țamblac” din Taraclia
Арыгінальная назва рум.: Universitatea de Stat „Grigore Țamblac” din Taraclia
Заснаваны 2004
Студэнты 281
Размяшчэнне Тараклія
Сайт tdu-tar.md
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тараклійскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Рыгора Цамблака (рум.: Universitatea de Stat „Grigore Țamblac” din Taraclia) — малдоўская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў горадзе Тараклія на поўдні Малдовы.

Універсітэт створаны указам прэзідэнта Рэспублікі Малдова ад 30 сакавіка 2004 года ў горадзе Тараклія - месцы кампактнага пражывання балгарскай меншасці ў Малдове. Адкрыты ўрачыста 1 кастрычніка 2004 года ў прысутнасці прэзідэнтаў Рэспублікі Малдова Уладзіміра Вароніна і Прэзідэнта Рэспублікі Балгарыя Георгія Пырванава.

Першапачаткова насіў назву «Тараклійскі дзяржаўны ўніверсітэт», у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Малдова ад 13 сакавіка 2009 года носіць імя Рыгора Цамблака.

У канцы 2010-х гадоў ва ўніверсітэце навучалася каля 300 студэнтаў, каля 80 % з іх былі этнічнымі балгарамі, навучаецца таксама пэўная колькасць гагаузаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]