Тараклійскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Рыгора Цамблака
| Тараклійскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Рыгора Цамблака | |
|---|---|
| рум.: Universitatea de Stat „Grigore Țamblac” din Taraclia | |
| | |
| Арыгінальная назва | рум.: Universitatea de Stat „Grigore Țamblac” din Taraclia |
| Заснаваны | 2004 |
| Студэнты | 281 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Тараклія |
| Сайт | tdu-tar.md |
Тараклійскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Рыгора Цамблака (рум.: Universitatea de Stat „Grigore Țamblac” din Taraclia) — малдоўская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў горадзе Тараклія на поўдні Малдовы.
Універсітэт створаны указам прэзідэнта Рэспублікі Малдова ад 30 сакавіка 2004 года ў горадзе Тараклія - месцы кампактнага пражывання балгарскай меншасці ў Малдове. Адкрыты ўрачыста 1 кастрычніка 2004 года ў прысутнасці прэзідэнтаў Рэспублікі Малдова Уладзіміра Вароніна і Прэзідэнта Рэспублікі Балгарыя Георгія Пырванава.
Першапачаткова насіў назву «Тараклійскі дзяржаўны ўніверсітэт», у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Малдова ад 13 сакавіка 2009 года носіць імя Рыгора Цамблака.
У канцы 2010-х гадоў ва ўніверсітэце навучалася каля 300 студэнтаў, каля 80 % з іх былі этнічнымі балгарамі, навучаецца таксама пэўная колькасць гагаузаў.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы Архівавана 15 ліпеня 2021.
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тараклійскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Рыгора Цамблака