Балгарыя
Балга́рыя (балг.: България), Рэспу́бліка Балга́рыя (балг.: Република България), альтэрн.: Баўга́рыя — дзяржава ў паўднёва-ўсходняй Еўропе на ўсходзе Балканскага паўвострава, на ўзбярэжжы Чорнага мора. Мяжуе з Румыніяй на поўначы, Сербіяй і Паўночнай Македоніяй на захадзе, Грэцыяй і Турцыяй на поўдні. Сталіца і найбуйнейшы горад — Сафія.
Плошча краіны складае 110 996 км², насельніцтва — 6 437 360 чалавек (ацэнка на 2025 г.)[1]. Балгарыя падзелена на 28 абласцей, асноўная частка насельніцтва жыве ў гарадах. Афіцыйная мова — балгарская.
Арганізаваныя дагістарычныя культуры пачалі фарміравацца на тэрыторыі сучаснай Балгарыі яшчэ ў перыяд неаліту. У старажытнасці тут жылі фракійцы, на ўзбярэжжы ўзнікалі грэчаскія калоніі, а пазней гэтыя землі ўваходзілі ў склад Рымскай імперыі. У 681 годзе ўзнікла балгарская дзяржава — Першае Балгарскае царства, якое стала адной з вядучых сіл Балкан і важным культурным цэнтрам славянскага свету.[10] Пасля заняпаду Другога Балгарскага царства ў 1396 годзе тэрыторыя краіны трапіла пад уладу Асманскай імперыі і заставалася ў яе складзе амаль пяць стагоддзяў[11]. Вынікам Руска-турэцкай вайны 1877—1878 гадоў стала аднаўленне балгарскай дзяржаўнасці ў выглядзе Княства Балгарыі, якое ў 1908 годзе абвясціла поўную незалежнасць[12].
У XX стагоддзі Балгарыя ўдзельнічала ў некалькіх войнах на Балканах і ў абедзвюх сусветных войнах выступала на баку Германіі[13]. Пасля Другой сусветнай вайны ў краіне ўстанавіўся камуністычны рэжым, і Балгарыя стала часткай Усходняга блока. У 1989 годзе адбыліся палітычныя змены, што прывялі да распаду аднапартыйнай сістэмы і пераходу да дэмакратычнага кіравання і рыначнай эканомікі.[14]
Сучасная палітычная сістэма краіны сфарміравалася пасля прыняцця канстытуцыі ў 1991 годзе[15]. Балгарыя з’яўляецца унітарнай парламенцкай рэспублікай з выразнай цэнтральнай структурай кіравання[16]. Краіна ўваходзіць у Еўрапейскі саюз (з 2007 года), НАТА (з 2004), Савет Еўропы (з 1992) і АБСЕ[17][18][19][20]. З 1 студзеня 2026 года Балгарыя стала ўдзельніцай еўразоны[21]. Краіна таксама некалькі разоў займала месца непастаяннага члена Савета бяспекі ААН[22].
Фізіка-геаграфічная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Геаграфічнае становішча
[правіць | правіць зыходнік]Балгарыя знаходзіцца ў Паўднёвай Еўропе на ўзбярэжжы Чорнага мора, ва ўсходняй частцы Балканскага паўвострава. На поўначы мяжуе з Румыніяй, на захадзе з Сербіяй і Паўночнай Македоніяй, а на поўдні з Грэцыяй і Турцыяй. Сталіцай краіны Сафія мае насельніцтва 1,1 млн чалавек. Іншыя буйныя гарады — Плоўдзіў, Варна, Бургас, Русэ, Стара-Загора, Плевен і Враца.
Агульная працягласць мяжы 1808 км, даўжыня ўзбярэжжа 379 км. Працягласць межаў з суседнімі краінамі: Румынія — 608 км, Грэцыя — 494 км, Сербія — 318 км, Турцыя — 240 км, Паўночная Македонія — 148 км.
Рэльеф
[правіць | правіць зыходнік]Каля 60 % плошчы Балгарыі займаюць горы і ўзвышшы, сярэдняя вышыня паверхні краіны складае каля 470 м над узроўнем мора.
Уздоўж паўночнай мяжы краіны цягнецца Ніжнедунайская нізіна, якая займае ўсю поўнач Балгарыі. У цэнтральнай частцы краіны знаходзіцца асноўны горны масіў Балгарыі — Балканскія горы. У паўднёва-заходняй Балгарыі, на мяжы з Грэцыяй знаходзяцца горы Радопы, Рыла і Пірын, тут жа знаходзіцца самы высокі пункт Балканскага паўвострава гара Мусала (2925 м). Паўднёва-ўсходнюю частку Балгарыі займае Горнафракійская нізіна, а на поўдзень ад яе, на мяжы з Турцыяй, невысокія горы Сакар і Странджа. Самымі высокімі пунктамі Балгарыі з’яўляюцца Мусала (2825 м), Віхрэн (2915 м) і Боцеў (2376 м).
Клімат
[правіць | правіць зыходнік]Клімат Балгарыі ўмераны, цёплы, кантынентальны, сухі, на ўзбярэжжы мора — субтрапічны, вільготны. У гарах існуе кліматычная пояснасць. Сярэдняя тэмпература паветра ў студзені складае ад −6 °C у гарах, −3 °C у цэнтральнай частцы краіны і да 2 °C у паўднёвай частцы. У ліпені адпаведна ад 18 °C, 23 °C i 25 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў ад 450 мм на поўначы да 1200 мм у гарах.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Балгарская дзяржава, так званае Першае Балгарскае царства, паўстала ў 681 (з 1018 па 1186 — пад уладай Візантыі).
Другое Балгарскае царства існавала з 1187 па 1396 год.
У канцы XIV стагоддзя Балгарыя была заваявана Асманскай імперыяй. Вызваленая пасля паражэння Турцыі ў вайне з Расіяй 1877—1878.
З 1879 — княства на чале з нямецкім прынцам Аляксандрам, якога змяніў Фердынанд, з 1908 — незалежнае царства.
У 1912—1913 удзельнічала ў Балканскіх войнах, у выніку якіх атрымала тэрыторыі ў Македоніі і Фракіі, што раней належалі Асманскай імперыі, і выхад да Эгейскага мора.
У Першай сусветнай вайне выступіла на баку Германіі. Пацярпеўшы паражэнне, пазбавілася значнай часткі сваёй тэрыторыі і выхаду да Эгейскага мора.
Пасля перавароту 1923 года да ўлады прыйшоў фашысцкі ўрад.
У сакавіку 1941 года ўключаная ў Берлінскі пакт 1940, на яе тэрыторыю былі ўведзены нямецкія войскі. Балгарыя атрымала часткі тэрыторый Югаславіі і Грэцыі. У верасні 1944 урад цара Барыса III быў скінуты ў выніку ўварвання савецкай арміі; Балгарыя абвясціла вайну Германіі.
15 верасня 1946 абвешчаная Народная Рэспубліка Балгарыя, якая развівалася па сацыялістычным шляху.
У 1989 у Балгарыі пачаліся глыбокія эканамічныя і палітычныя рэформы.
З 15 лістапада 1990 краіна называецца Рэспублікай Балгарыя.
З 1 студзеня 2007 года Балгарыя ўваходзіць у Еўрасаюз.
Дзяржаўны лад і палітыка
[правіць | правіць зыходнік]Згодна з канстытуцыяй прынятай 12 ліпеня 1991 года Балгарыя з’яўляецца рэспублікай, кіраўніком якой з’яўляецца прэзідэнт, які выбіраецца разам з віцэ-прэзідэнтам, у прамых выбарах на пяцігадовы тэрмін. Кіраўніком ураду з’яўляецца прэм'ер-міністр, які назначаецца прэзідэнтам.
Заканадаўчая ўлада
[правіць | правіць зыходнік]
Заканадаўчая ўлада прадстаўлена Народным сходам (Народно събрание), які складаецца з 240 дэпутатаў. Дэпутаты выбіраюцца на чатырохгадовы тэрмін.
Адміністрацыйны падзел
[правіць | правіць зыходнік]З 1999 года Балгарыя дзеліцца на 28 абласцей (област), якія, сваімі межамі супадаюць з 28 акругамі, што існавалі да 1987 года. З 1987 да 1999 года краіна была падзелена на дзесяць вялікіх абласцей.
Назва кожнай вобласці супадае з назвай яго сталіцы. Сафія з’яўляецца адначасова і сталіцай вобласці і асобным горадам.
Вобласці дзеляцца на драбнейшыя адміністрацыйныя адзінкі — раёны (община).
| |||||||||
| Рэгіёны планавання: Паўднёва-заходні Паўднёва-усходні Паўднёва-цэнтральны Паўночна-заходні Паўночна-усходні Паўночна-цэнтральны | |||||||||
| № | Вобласць | Сталіца | Плошча, км² | Насельніцтва | № | Вобласць | Сталіца | Плошча, км² | Насельніцтва |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1[ап 1] | Благаеўградская | Благоеўград | 6449 | 323,552 | 15 | Плоўдзіўская | Плоўдзіў | 5972 | 683,027 |
| 2 | Бургаская | Бургас | 7748 | 415,817 | 16 | Разградская | Разград | 2639 | 125,190 |
| 3 | Варнаўская | Варна | 3819 | 475,074 | 17 | Русэнская | Русэ | 2803 | 235,252 |
| 4 | Відынская | Відын | 3032 | 101,018 | 18 | Сафійская | Сафія | 7062 | 247,489 |
| 5 | Вялікатырноўская | Вяліка-Тырнава | 4661 | 258,494 | 19 | Горад Сафія | 1348 | 1,291,591 | |
| 6 | Габроўская | Габрава | 2023 | 122,702 | 20 | Сілістранская | Сілістра | 2846 | 119,474 |
| 7 | Дабрыцкая | Добрыч | 4719 | 189,677 | 21 | Слівенская | Слівен | 3544 | 197,473 |
| 8 | Кырджалійская | Кырджалі | 3209 | 152,808 | 22 | Смалянская | Смолян | 3192 | 121,752 |
| 9 | Кюстэндзілская | Кюстэндзіл | 3051 | 136,686 | 23 | Старазагорская | Стара-Загора | 5151 | 333,265 |
| 10 | Ловецкая | Ловеч | 4128 | 141,422 | 24 | Тырговішцкая | Тырговіштэ | 2558 | 120,818 |
| 11 | Мантанская | Мантана | 3635 | 148,098 | 25 | Врацкая | Враца | 3619 | 186,848 |
| 12 | Пазарджыкская | Пазарджык | 4456 | 275,548 | 26 | Хаскаўская | Хаскава | 5533 | 246,238 |
| 13 | Пернікская | Пернік | 2394 | 133,530 | 27 | Шуменская | Шумен | 3389 | 180,528 |
| 14 | Плевенская | Плевен | 4653 | 269,752 | 28 | Ямбальская | Ямбал | 3355 | 131,447 |
- ↑ Нумары абласцей адпавядаюць нумарам дадзеных перыферый на карце зверху.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць, рассяленне
[правіць | правіць зыходнік]У канцы 2007 года, згодна са звесткамі Нацыянальнага Статыстычнага Інстытута Балгарыі колькасць насельніцтва склала 7 640 240 чалавек, у тым ліку 3 699 690 мужчын (48,4 %) і 3 940 550 жанчын (51,6 %). У 2006 годзе гарадское насельніцтва склада 5 403,2 тыс. чалавек ці 70,7 % агульнай колькасць насельніцтва, сельскае — 2 237 тыс. чалавек (29,3 %). З 1990 года колькасць насельніцтва Балгарыі скарацілася прыкладна на 1 млн чалавек як у выніку натуральнага скарачэння (з 1990 г. смяротнасць перавышае нараджальнасць), так і ў выніку міграцыі за межы краіны. Сярэдні ўзрост насельніцтва ў 2006 годзе склаў 41,4 года, павялічыўшыся ў параўнанні з 2000 годам на 1,5 года.
Гарады
[правіць | правіць зыходнік]| № | Горад | Вобласць | Нас. | № | Горад | Вобласць | Нас. | ||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Сафія Плоўдзіў |
1 | Сафія | Сафія–сталіца | 1,204,685 | 11 | Пернік | Пернікская | 80,191 | Варна Бургас |
| 2 | Плоўдзіў | Плоўдзіўская | 338,153 | 12 | Хаскава | Хаскаўская | 76,397 | ||
| 3 | Варна | Варнаўская | 334,870 | 13 | Ямбал | Ямбальская | 74,132 | ||
| 4 | Бургас | Бургаская | 200,271 | 14 | Пазарджык | Пазарджыкская | 71,979 | ||
| 5 | Русэ | Русенская | 149,642 | 15 | Благоеўград | Благаеўградская | 70,881 | ||
| 6 | Стара-Загора | Старазагорская | 138,272 | 16 | Вяліка-Тырнава | Вялікатырноўская | 68,783 | ||
| 7 | Плевен | Плевенская | 106,954 | 17 | Ураца | Урачанская | 60,692 | ||
| 8 | Слівен | Слівенская | 91,620 | 18 | Габрава | Габроўская | 58,950 | ||
| 9 | Добрыч | Дабрыцкая | 91,030 | 19 | Асэнаўград | Плоўдзіўская | 50,846 | ||
| 10 | Шумен | Шуменская | 80,855 | 20 | Відзін | Відынская | 48,071 | ||
Мовы
[правіць | правіць зыходнік]На балгарскай мове размаўляе 84,5 % насельніцтва, на турэцкай — 9,6 %, на цыганскай — 4,1 %.
Рэлігійны склад
[правіць | правіць зыходнік]Праваслаўнымі хрысціянамі з’яўляюцца 82,6 % насельніцтва, мусульманамі — 12,2 %, каталікамі — 0,6 %, пратэстантамі — 0,5 %.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Эканамічныя рэформы 1989 года знялі цэнтральнае планаванне балгарскай эканомікі, дазволілі існуючым прамысловым прадпрыемствам займацца эканамічнай дзейнасцю самастойна, шмат з іх былі прыватызаваны.
Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі краіны застаюцца пшаніца і кукуруза, а так сама сланечнік, тытунь, бавоўна, памідоры, агуркі і перац. Значную частку сельскай гаспадаркі Балгарыі займае вырошчванне вінаграду для вытворчасці віна, а так сама садавінных дрэваў (яблыкаў, сліў і г.д.). Балгарыя з’яўляецца асноўным экспарцёрам ружавага алею. Жывёлагадоўля заснавана на гадаванні авечак, кароваў і свінняў. Увогуле жывёлагадоўля, разам з лесанарыхтоўкамі займаюць усё большае значэнне ў сельскай гаспадарцы Балгарыі. Акрамя гэтага развіццё атрымала і рыбалоўства. Акрамя актыўнай рыбнай лоўлі ў Чорным моры, балгарскі рыбны флот павялічвае сваю актыўнасць у Атлантычным акіяне і Міжземным моры.
Горная прамысловасць краіны канцэнтруецца ў асноўным вакол здабычы медзі і жалезнай руды, але акрамя гэтага існуюць невялікія радовішчы каменнага вугалю, нафты і прыроднага газу. Гідаэлектрастанцыі забяспечваюць каля 10 % энергетычных запатрабаванняў Балгарыі, 60 % электрычнасці атрымліваецца ад цеплавых электрастанцыяў, астатняя частка электрычнасці атрымліваецца на АЭС.
Значную ролю ў прамысловасці Балгарыі грае вытворчасць сталі, медзі, цынку, волава, а так сама машын і абсталявання, хімікаліяў і прадукцыі харчовай галіны прамысловасці. Важнае месца займае і турызм, асабліва на ўзбярэжжы Чорнага мора.
Краіна мае добра развітую дарожную сетку, акрамя гэтага актыўна выкарыстоўваецца марскі і паветраны транспарт. Галоўнымі марскімі партамі з’яўляюцца Варна і Бургас.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Bulgaria (англ.). European Union. Праверана 8 студзеня 2026.
- ↑ World Economic Outlook (October 2025) - GDP, current prices (PPP) (англ.). International Monetary Fund. Праверана 8 студзеня 2026.
- ↑ World Economic Outlook (October 2025) - GDP per capita, current prices (PPP) (англ.). International Monetary Fund. Праверана 8 студзеня 2026.
- ↑ World Economic Outlook (October 2025) - GDP, current prices (англ.). International Monetary Fund. Праверана 8 студзеня 2026.
- ↑ Bulgaria (англ.). IMF Data Mapper. International Monetary Fund. Праверана 8 студзеня 2026.
- ↑ а б Human Development Report 2025: A matter of choice: People and possibilities in the age of Artificial Intelligence (англ.). United Nations Development Programme (16 студзеня 2025). Праверана 8 студзеня 2026.
- ↑ 3 // Канстытуцыя Балгарыі
- ↑ https://www.britannica.com/place/Bulgaria
- ↑ http://chartsbin.com/view/edr
- ↑ R. J. Crampton, A Concise History of Bulgaria, 2nd ed. (англ.) (PDF). Cambridge University Press. Праверана 8 студзеня 2026.
- ↑ Bulgaria — The second Bulgarian empire (англ.). Encyclopaedia Britannica. Праверана 8 студзеня 2026.
- ↑ Country Profile: Bulgaria (англ.) (PDF). Library of Congress, Federal Research Division (1 кастрычніка 2006). Праверана 8 студзеня 2026.
- ↑ Country Profile: Bulgaria (англ.) (PDF). Library of Congress, Federal Research Division (1 кастрычніка 2006). Праверана 8 студзеня 2026.
- ↑ Bulgaria — The early communist era (англ.). Encyclopaedia Britannica. Праверана 8 студзеня 2026.
- ↑ Constitution of the Republic of Bulgaria (англ.). National Assembly of the Republic of Bulgaria. Праверана 8 студзеня 2026.
- ↑ Constitution of the Republic of Bulgaria (англ.). National Assembly of the Republic of Bulgaria. Праверана 8 студзеня 2026.
- ↑ Bulgaria (англ.). European Union. Праверана 8 студзеня 2026.
- ↑ Permanent Delegation of the Republic of Bulgaria to NATO (англ.). Ministry of Foreign Affairs of the Republic of Bulgaria. Праверана 8 студзеня 2026.
- ↑ Bulgaria — Member state (англ.). Council of Europe. Праверана 8 студзеня 2026.
- ↑ OSCE — Bulgaria (англ.). OSCE. Праверана 8 студзеня 2026.
- ↑ Bulgaria in Euro Area as of Jan 1, 2026, Says EC VP Valdis Dombrovskis (англ.). Bulgarian News Agency. Праверана 8 студзеня 2026.
- ↑ Bulgaria (англ.). United Nations Security Council. Праверана 8 студзеня 2026.
- ↑ http://www.nsi.bg/EPDOCS/Census2011final.pdf
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Балгарыя- Travel in Bulgaria — падарожжа ў Балгарыю Архівавана 16 чэрвеня 2014.
- Bulgarian Photo Album
- Essential History of Bulgaria in Seven Pages
- Antarctic Place-names Commission of Bulgaria Архівавана 7 лютага 2006.
- Панорамная галерея Балгарыя Архівавана 14 лютага 2007.
- Балгарыя на беларускім Партале падарожжаў
- Старонка пра падарожжа ў Балгарыю Архівавана 7 лістапада 2013.
