Догадзіма
До́га | |
---|---|
яп. 島後 | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 241,58 км² |
Насельніцтва | 14 849 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 61,47 чал./км² |
Размяшчэнне | |
36°14′ пн. ш. 133°17′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Японскае мора |
Краіна | |
До́га (яп.: 島後) — востраў на поўдні Японскага мора, найбуйнейшы ў групе астравоў Окі. Тэрыторыя — 241,58 км². Насельніцтва (2013 г.) — 14849 чал.
Востраў До́га разам з суседнімі малымі астравамі і скаламі звычайна вылучаюць у асобную падгрупу астравоў Окі. Ён знаходзіцца ў 65 км на поўнач ад ўзбярэжжа Хонсю, у 575 км на паўночны захад ад Токіа. З поўначы на поўдзень востраў цягнецца на 21 км, з захаду на ўсход — на 18,4 км.
До́га мае вулканічнае паходжанне, уяўляе сабою рэшткі старажытнага стратавулкана. Тут знойдзены адны з найбольш старажытных адкладанняў горных парод на Японскіх астравах. Канчаткова востраў аддзелены ад суседніх астравоў і Хонсю каля 10 тысяч гадоў таму. Рэльеф скалісты. Найвышэйшы пункт — гара Даймандзі (608 м).
Асноўныя галіны мясцовай эканомікі — рыбалоўства, сельская гаспадарка, турызм. Звязаны паромнай і авія- пераправамі з востравам Хонсю.
Востраў До́га, самы буйны з астравоў Окі, часам памылкова называюць Догадзіма, ці «востраў Окіносіма». Самы вялікі горад Окіносіма названы ў гонар «Окіносіма», традыцыйнай назвы для групы астравоў, што азначае астравы Окі.