Долбі (тэатр)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Долбі
Выява лагатыпа
Заснаваны 9 лістапада 2001
Заснавальнік Kodak[d]
Архітэктар David Rockwell[d]
Умяшчальнасць 3 332
Сайт dolbytheatre.com (англ.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«До́лбі» (англ.: Dolby Theatre; раней вядомы пад назвай «Кодак») — тэатр у Лос-Анджэлесе, які адкрыўся 9 лістапада 2001 года і з тых часоў стаў сталай арэнай правядзення цырымоніі ўручэння прэміі «Оскар». Будаўніцтва тэатра спансавала амерыканская кампанія «Eastman Kodak», якая ўклала ў праект 75 мільёнаў долараў, каб тэатр атрымаў яе назву, але ў лютым 2012 года з-за цяжкага фінансавага становішча кампаніі адмовілася спансіраваць тэатр, і ён быў перайменаваны[1].

Тэатр можа змясціць каля 3400 чалавек, а яго сцэна з’яўляецца адной з найбуйнейшых у ЗША. Акадэмія кінематаграфічных мастацтваў і навук арандуе тэатр за тыдзень да правядзення цырымоніі, а ў астатні час там праходзяць розныя канцэрты, шоў і цырымоніі ўручэння іншых узнагарод. Часам памяшканні тэатра арандуюць для правядзення прыватных мерапрыемстваў, у тым ліку вяселляў[2].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Higgins, Kat. Goodbye Kodak: New Name For The Home Of The Oscars. Sky News. Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2012. Праверана 25 лютага 2012.
  2. Private events of Kodak Theatre(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2012. Праверана 12 сакавіка 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]