Дом Брука

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом Брука
53°54′03″ пн. ш. 30°19′53″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Е000001шыфр 512Е000001
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом Брука — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва, размешчаны па Камуністычным завулку, 7.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваны на былым Макавецкім завулку ў канцы ХІХ ст. як даходны дом Брука. Першы паверх выкарыстоўваўся пад розныя ўстановы. Тут размяшчаліся гасцініца «Залаты Якар», уладальнікам якой быў Б. Я. Цыўкін, слясарная майстэрня Зігмана, жылі дактары, акушэркі, памочнік прысяжных павераных. У 1920-я гг. дом быў нацыяналізаваны. У 1920 г. тут знаходзіўся Магілёўскі камітэт партыі бальшавікоў. Зараз выкарыстоўваецца як адміністрацыйна-гаспадарчы будынак[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Двухпавярховы цагляны атынкаваны будынак. Паверхі падзелены гзымсавым паяском. Сцены гладкія, рытмічна падзелены аконнымі праёмамі прамавугольнай формы. Над вокнамі — дэкаратыўныя элементы ў выглядзе налічнікаў[1].

Уваход у будынак — з боку вуліцы. Уваходная група выступае на невялікую адлегласць ад галоўнага фасада ўперад, мае выгляд выцягнутага ўверх прамавугольніка, завершанага на ўзроўні даху атыкам. Атык складанага профілю з арачным акном невялікага памеру. На ўзроўні другога паверха — акно іншай формы, якім выдзелены лесвічны праём. Па галоўным фасадзе, паміж двума паверхамі, пад вокнамі маюцца дэкаратыўныя элементы прамавугольнай формы. Вуглы фасада абрамляюць канструктыўна выдзеленыя калоны. Дах дымнікавы. Пад дахам, у верхняй частцы звонку будынка, канструктыўна выдзелены фрыз у выглядзе гарызантальнай паласы, аформлены дэкаратыўнымі элементамі[1].

Зноскі

  1. а б в kropki.by — інтэрактыўная мапа Магілёва(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2022. Праверана 28 ліпеня 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]