Дом Казлоўскага (Магілёў)
Выгляд
| Славутасць | |
| Дом Казлоўскага | |
|---|---|
| | |
| 53°54′10″ пн. ш. 30°20′27″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Магілёў |
| Дата пабудовы | пачатак XX ст. |
| Статус |
|
Дом Казлоўскага — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва. Галоўны падоўжаны фасад выходзіць на чырвоную лінію забудовы вул. Ленінскай (№ 46), кароткі — на вул. Лепяшынскага (№ 18)[1].
Трохпавярховы неатынкаваны будынак з чырвонай цэглы, пабудаваны ў пачатку XX ст. Належыў Казлоўскаму. У 1919—1924 гг. тут была кандытарская, крама газіраванай вады і арцель «Чырвоная швяя». У пасляваенныя часы выкарыстоўваўся як жылы, на першым паверсе размяшчалася крама сельскагаспадарчых тавараў. Сучаснае выкарыстанне — жылы, з гандлёвамі кропкамі, прыватнай цырульняй «Венера», крамай сувеніраў «Аркада»[1].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом Казлоўскага (Магілёў)
