Дом Капцелева

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Дом Капцелева
Mahiloŭ, Teatralny-Vilenskaja. Магілёў, Тэатральны-Віленская (06-08.1918).jpg
Дом у 1918 годзе
53°53′52,4″ пн. ш. 30°19′56,0″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Commons-logo.svg Дом Капцелева на Вікісховішчы

Дом Капцелева — колішні будынак у Магілёве, які размяшчаўся на рагу вуліц Першамайскай (былым Дняпроўскім праспекце) і Лазарэнкі (былой Віленскай), на паўночным боку Тэатральнай плошчы. Меў адрас вуліца Першамайская № 20. Цяпер яго месца займае тратуар перад абласной філармоніяй. З поўдня да дома прымыкаў гатэль «Францыя» (таксама знішчаны).

Частка дома ў сакавіку 1918 года

Паводле Ведамасці аб вызначэнні нерухомай маёмасці за студзень 1919 г. належаў Мікалаю Патапавічу Капцелеву і Марыі Патапаўне Бако. Мураваны двухпавярховы будынак з падвалам плошчай 246 квадратных сажняў. На першым паверсе знаходзіліся: кватэра занята пад аптэку Магілёўскага губернскага аддзела народнай аховы здароўя. Другую кватэру займаў Сімон Ісакавіч Малькензон. Другі паверх заняты пад канцылярыю Акружнога аддзела па запісу актаў грамадзянскага стану.

Дом згарэў у час абароны Магілёва ў 1941 годзе. Ацалелыя сцены знесены пасля вайны.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]