Дом Карана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дом Карана
Заснаваны 1990
Адкрыты 1990
Месцазнаходжанне
moc.gov.bh/en/top10/Name…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Каранічны рукапіс на пергаменце які змяшчае пяты 94, 95, 96 і частку 97 з аль-Маіда, які захоўваецца ў музеі.
Ранні куфічны рукапіс Карана 7-га стагоддзя, які захоўваецца ў музеі.

Дом Карана (араб. بيت القرآن‎‎‎بيت القرآن‎‎‎) — музей у Бахрэйне, які спецыялізуецца на Каране[1]. Музей пабудаваны ў 1990 годзе ў традыцыйным ісламскім стылі і лічыцца адным з самых вядомых ісламскіх музеяў у свеце[2]. У ім захоўваюцца рукапісныя выданні Карана, сабраныя з усяго ісламскага свету, навуковая і ісламская літаратура, пераклады Карана і іншыя значныя матэрыялы.

Будаўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Будаўніцтва комплексу пачалося ў 1984 годзе, а ў сакавіку 1990 года ён быў афіцыйна адкрыты Абдул-Латыфам Джасімам Кану. Аснову калекцыі музея складае асабістая калекцыя рэдкіх рукапісаў і ісламскага мастацтва самога Кану. Музей быў пабудаваны на ахвяраванні жыхароў Бахрэйна[3]. Калекцыю музея складаюць рукапісы з розных частак ісламскага свету, ад Кітая на ўсходзе і да Іспаніі на захадзе[4][5] .

Паслугі[правіць | правіць зыходнік]

Дом Карана адкрыты для наведвальнікаў па суботах з 9 раніцы да 12 гадзін дня і серадах 4 да 6 гадзін вечара[6]. Вонкава комплекс нагадвае мячэць 12-га стагоддзя. У ім дзесяць выставачных залаў, а таксама мячэць, бібліятэка, аўдыторыі і медрэсэ. Вялікі шкляны купал ахоплівае вялікую залу і мячэць. Міхраб пакрыты сіняй керамічнай пліткай з выгравіраваным аятам аль-Курсі.

Кніжны фонд бібліятэкі складаецца з больш чым 50 000 кніг і рукапісаў на трох мовах — арабскай, англійскай і французскай. Бібліятэка і яе чытальныя залы адкрыты для наведвальнікаў на працягу ўсяго працоўнага дня, а для даследчыкаў і спецыялістаў прадастаўляюцца асобныя памяшканні[5].

У лекцыйнай зале, якая ў асноўным выкарыстоўваецца для лекцый і канферэнцый, могуць размясціцца да 150 чалавек. Лектараў запрашаюць з многіх краін, у тым ліку з ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі.

Музей[правіць | правіць зыходнік]

Музей складаецца з 10 залаў, размешчаных на двух паверхах. У ім дэманструюцца рэдкія рукапісы Карана розных перыядаў, пачынаючы з першага стагоддзя хіджры (700 г.). У ім захоўваюцца рукапісы з Саудаўскай Аравіі (Мекі і Медзіна), Дамаска і Багдаду, напісаныя на пергаменце. Рукапісы захоўваюцца ў спецыяльна створаных умовах для таго, каб абараніць іх ад пашкоджанні. У музеі захоўваюцца рэдкія асобнікі Карана, надрукаваныя ў 1694 г. у Германіі; пераклад Карана на лацінскі (1548 г.); першы асобнік Карана, напісаны падчас праўлення халіфа Усман ібн Аффана; невялікія асобнікі Карана, якія можна прачытаць толькі з дапамогай аптычных прыбораў.

У музеі захоўваюцца зерні гароху і рысу, на якіх выгравіраваны каранічныя суры, а таксама працы ісламскіх багасловаў, такіх як Ібн Таймія і інш.

Дом Карана лічыцца адзіным у свеце музеем, які прысвечаны Карану і каранічным даследаванням.[7]

Зноскі

  1. The Middle East, Volume 1. Greenwood Publishing Group. 2004. p. 6. ISBN 9780313329234.
  2. Nawwab, Ni'Mah Isma'il (2000). "Beit Al Qur'an Religion, Art, Scholarship". Saudi Aramco World. Volume 51 (3). Праверана 5 October 2012. {{cite journal}}: |volume= мае залішні тэкст (даведка); Невядомы параметр |month= ігнараваны (даведка)
  3. Beit al-Quran in Manama, Bahrain. Lonely Planet. Праверана 5 October 2012.
  4. Muqueem Khan, Shaista. Islamic Manuscripts(недаступная спасылка) 10, 11. World Congress of Muslim Librarian & Information Scientists (November 2008). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2014. Праверана 17 October 2012.
  5. а б بيت القرآن يستأنف فعالياته غداً السبت الاول من سبتمبر. Bahrain News Agency. Праверана 4 November 2012.
  6. Bait al Quran(недаступная спасылка). Ministry of Culture (Bahrain). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2013. Праверана 25 June 2013.
  7. Arabic Textbook(недаступная спасылка). Yale University Press. Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2013. Праверана 17 October 2012.