Дом Лур’е (Магілёў, Першамайская вуліца)
Славутасць | |
Дом Лур’е | |
---|---|
![]() | |
53°53′56″ пн. ш. 30°20′01″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Магілёў |
Дата пабудовы | канец XVIII ст. |
Статус |
![]() |
![]() |
Дом Лур’е — будынак у Старым горадзе Магілёва, размешчаны па Першамайскай вуліцы, 15.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Двухпавярховы дом пабудаваны ў канцы XVIII ст. з цэглы як жылы. Належаў Лур’е. Меў два цагляныя двухпавярховыя флігелі на 9 і 6 пакояў. На першым паверсе (8 пакояў) займала загатоўчая майстэрня і дзве крамы: тытунёвая Р. Ліўшыца і бакалейная Л. Х. Перальмана, акрамя таго тут размяшчалася пазыковая каса, адна жылая кватэра. На другім паверсе 12 пакояў займалі жылыя кватэры. У мезаніне мелася яшчэ 4 пакоі. У 1912 г. у будынку працаваў мужчынскі шавец С. Корын, мелася абутковая майстэрня Дусавіцкага. У 1927 г. будынак знаходзіўся ў паўразбураным стане. 28 лютага 1928 г. пераданы ў карыстанне гаркамгасу для ўпраўлення будаўніцтва дарогі Магілёў — Менск тэрмінам на 12 гадоў. Пазней верхні паверх быў жылым, на ніжнім — кафэ «Смажанка». Цяпер размясцілася і ювелірная крама «Зіка»[1].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом Лур’е (Магілёў, Першамайская вуліца)