Дом кампаніі «Зінгер»
| Помнік архітэктуры | |
| Дом кампаніі «Зінгер» | |
|---|---|
| Дом кампаніі «Зінгер» | |
| 59°56′09″ пн. ш. 30°19′32″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Санкт-Пецярбург |
| Архітэктурны стыль | Мадэрн |
| Архітэктар | Павел Сюзор |
| Дата заснавання | 1904 |
| Статус |
|
Дом кампаніі «Зінгер» (вядомы таксама як «Ленінградскі Дом кнігі») — будынак у Санкт-Пецярбургу, размешчанае па адрасе: Неўскі праспект, дом 28, помнік архітэктуры федэральнага значэння, знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Шасціпавярховы з мансардай будынак у стылі мадэрн, плошчай каля 7000 м ² быў пабудаваны ў 1902-1904 па праекце архітэктара Паўла Сюзора для «Акцыянернай кампаніі Зінгер ў Расіі». Праект быў наватарскім і па тэхнічным выкананні, і па стылі, і па прызначэнні. Першапачаткова кіраўніцтва кампаніі "Зінгер", якая вырабляла швейныя машыны, хацела пабудаваць небаскроб, падобны да таго, што ў гэты час будаваўся кампаніяй у Нью-Ёрку: шматпавярховы будынак з мноствам офісаў. Аднак будынак у цэнтры Санкт-Пецярбурга не мог перавышаць 23,5 метраў да карніза. Архітэктар бліскуча вырашыў супярэчнасць: над шасцю паверхамі з мансардай ён узвёў вежу, увянчаную шкляным глобусам, дыяметр якога — 2,8 м. Менавіта гэтая, накіраваная ўвысь вежа, і стварае ўражанне вышыннасці, але пры гэтым, дзякуючы сваёй лёгкасці, не засланяе купалаў Казанскага Сабору і Спаса на крыві, якія ўзвышаюцца над Неўскім праспектам.
Фатаграфіі
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сайт Санкт-Пецярбургскага Дому Кнігі Архівавана 20 верасня 2012.
- Дом кампаніі «Зінгер» на сайце пецярбургскай архітэктуры Архівавана 14 красавіка 2012..
