Перайсці да зместу

Спас на Крыві

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны сабор
Сабор Уваскрэсення Хрыстова
Спас-на-Крыві
Від на Храм Спаса на Крыві з поўдня
Від на Храм Спаса на Крыві з поўдня
59°56′24,58″ пн. ш. 30°19′42,95″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Горад Санкт-Пецярбург, набярэжная канала Грыбаедава, 2
Канфесія Праваслаўе
Епархія Санкт-Пецярбургская і Ладажская
Тып будынка Сабор
Архітэктурны стыль Позні этап «Рускага стылю»
Архітэктар Альфрэд Парланд і архімандрыт Ігнацій (Малышаў)
Першая згадка 1881
Дата заснавання 1907
Будаўніцтва 1883 — 1907, 1908 (капліца-рызніца)
Статус Герб Расіі Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7810507000№ 7810507000
Вышыня 81 м
Матэрыял цэгла
Стан Выдатны
Сайт cathedral.ru/spasa_na_kr…
Мапа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сабор Уваскрэсення Хрыстова на Крыві, Храм Спаса-на-Крыві ў Санкт-Пецярбургу — праваслаўны мемарыяльны аднапрастольны храм у імя Уваскрэсення Хрыстова, збудаваны ў памяць, што на гэтым месцы 1 сакавіка 1881 года ў выніку замаху быў смяротна паранены імператар Аляксандр II (выраз на крыві паказвае на кроў цара). Храм быў збудаваны як помнік цару-пакутніку на сродкі, сабраныя па ўсёй Расіі.

Размешчаны ў гістарычным цэнтры Санкт-Пецярбурга на беразе канала Грыбаедава побач з Міхайлаўскім садам і Канюшаннай плошчай, непадалёк ад Марсава поля. Вышыня дзевяцікупальнага храма 81 м, умяшчальнасць да 1600 чалавек. З’яўляецца музеем і помнікам рускай архітэктуры.

Храм быў узведзены па ўказе імператара Аляксандра III у 1883—1907 гадах па сумеснаму праекту архітэктара Альфрэда Парланда і архімандрыта Ігнація (Малышава), які пасля ад будаўніцтва адышоў. Праект выкананы ў «рускім стылі», крыху нагадвае маскоўскі сабор Васіля Блажэннага. Будаўніцтва доўжылася 24 гады. 6 жніўня 1907, у дзень Праабражэння, сабор быў асвячоны.