Дом па Вялікай Траецкай вуліцы, 46 (Гродна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом па Вялікай Траецкай вуліцы, 46
Дом № 46
Дом № 46
53°40′44″ пн. ш. 23°49′34″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата пабудовы 1906 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Е000650шыфр 413Е000650
Map

Дом па Вялікай Траецкай вуліцы, 46 — будынак у гістарычным цэнтры Гродна. Помнік архітэктуры эклектыкі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У другой палове ХІХ стагоддзя на гэтым месцы стаяла аднапавярховая малітоўная школа «Шор Элехем». У 1885 годзе па горадзе адбыўся вялікі пажар, які знішчыў і драўляныя пабудовы вакол сінагогі. Улады не далі дазвол на аднаўленне школы, і пэўны час гэты ўчастак не значыўся ў спісе плацельшчыкаў кватэрнага падатку. У 1906 годзе пабудаваны двухпавярховы мураваны жылы дом, які належаў Хаіму Аляксандровічу[1].

У сярэдзіне 1920-х гадоў дом, крыты бляхай і з трыма балконамі, належаў І. Х. Аляксандровічу. Дом меў прыгожыя вадасцёкавыя варонкі і гаўбечныя рашоткі з гатычнай разеткай, пазней замененыя на прыгожыя каваныя[1].

У час рэканструкцыі ў пачатку ХХІ ст. (інстытут «Гроднаграмадзянпраект», арх. Ігар Казлоўскі). ад старога дома захавалася толькі сцяна фасада, які выходзіць на вул. Вялікая Траецкая[1].

Цяпер у будынку знаходзіцца Авіда (Авидо) светадыёднае асвятленне.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Дом уяўляе сабой двухпавярховы неатынкаваны будынак з жоўтай цэглы, дэкаратыўная аздоба сканцэнтравана на парадным фасадзе. Карніз і дэкаратыўны міжпаверхавы пояс аздоблены сухарыкамі. Лучковыя перамычкі вокнаў з замкамі, падаконнымі цаглянымі ліштвамі[2].

Зноскі

  1. а б в Реконструкция «еврейского» дома на Большой Троицкой Архівавана 14 красавіка 2019.
  2. Калектыў аўтараў: А. Вашкевіч, А. Госцеў, В. Саяпін і інш. Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы. — Гродна-Вроцлаў: Вроцлаўская навуковая друкарня, 2012. — С. 136—137. — 370 с. — ISBN 978-93-61617-77-8.