Дом па Ленінскай вуліцы, 68а (Магілёў)
Славутасць | |
Дом па Ленінскай вуліцы, 68а | |
---|---|
53°54′26″ пн. ш. 30°20′37″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | эклектыка, мадэрн і псеўдарускі стыль |
Будаўніцтва | канец ХIХ — пачатак XX стагоддзя |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000033 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дом па Ленінскай вуліцы, 68а — будынак у цэнтры Магілёва. Помнік архітэктуры эклектыкі з элементамі мадэрну і псеўдарускага стылю канца ХIХ — пачатку XX стагоддзя.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудаваны ў канцы ХIХ — пачатку XX стагоддзя на былой Конназаводскай вуліцы як жылы. У 1939 г., пасля размяшчэння ў пабудаваным для Народнага камісарыята ўнутраных спраў БССР будынку створанай у канцы гэтага ж года Магілёўскай міжкраявой школы НКУС, будынак быў перададзены ёй. Да пераводу сярэдняй спецшколы КДБ № 302 у верасні 1961 г. у г. Мінск тут, верагодна, размяшчаўся жылы дом (інтэрнат) для выкладчыкаў. Пазней тут размяшчалася бальніца МУС. Зараз тут знаходзіцца Упраўленне Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па Магілеўскай вобласці[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Двухпавярховы, атынкаваны будынак з цэглы прамавугольны ў плане, выходзіў галоўным фасадам на чырвоную лінію забудовы былой Конназаводскай вуліцы. Галоўны фасад амаль сіметрычны. На ім размешчаны два рызаліты, руставаныя на першым паверсе. Правы завершаны атыкам складанага профілю, якія характэрны для мадэрну і псеўдарускага стылю, на першым паверсе — аркай. Дэкаратыўнае абрамленне галоўнага фасада багатае элементамі, выкананымі цаглянай муроўкай. Вокны фасада на першым паверсе прамавугольныя, на другім лучковыя з сандрыкамі з выступаючай цэглы і з нішамі. Паміж паверхамі складанапрафіляваны гзымс, пад дахам гзымс з ложнымі машыкулямі[1].
Зноскі
- ↑ а б kropki.by — інтэрактыўная мапа Магілёва(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2022. Праверана 13 студзеня 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом па Ленінскай вуліцы, 68а (Магілёў)