Дом сям’і Робевых

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Дом сям'і Робевых
Куќа на Робевци
Robevci house.jpg
41°06′44″ пн. ш. 20°47′46″ у. д.HGЯO
Краіна Паўночная Македонія
Горад Охрыд
Дата заснавання 1825

Дом сям'і Робевых (макед.: Куќа на Робевци) — гістарычны будынак у горадзе Охрыд, Паўночная Македонія. Дом быў пабудаваны ў яго цяперашнім выглядзе ў 18631863 гадах Тодарам Петкавым з вёскі Гары каля Дэбара(руск.) бел.. Цяпер дом з'яўляецца ахоўваемым помнікам культуры і належыць Нацыянальнаму музею.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дом сям'і Канеўцэ, яшчэ адзін прыклад традыцыйнай архітэктуры Охрыда

Будаўніцтва першага дома сям'і Робевых было завершана 15 красавіка 1827 года, аб чым сведчыць надпіс на мармуровай каменнай пліце. Гэтая вядомая купецкая сям'я жыла ў доме на працягу 35 гадоў, пакуль паміж 1861 і 1862 гадамі мясцовы злачынец Устрэф Бег не спаліў яго.

Праз два гады паміж 1863 і 1864 гадамі дом быў адбудаваны зноў. Ён быў падзелены на дзве часткі: левую і правую. Канстанцін Робеў жыў у левай частцы дома, а ягоны брат, Атанас Робеў - у левай. Галоўным будаўніком быў Тодар Петкаў. Сям'я жыла ў гэтым доме да 1900 года, калія яны пераехалі ў Біталу і сталі выкарыстоўваць гэты дом у якасці летняй рэзідэнцыі.

З 1913 па 1919 год, падчас балканскіх войнаў і Першай сусветнай вайны ў доме размяшчаліся сербскія салдаты. Дом быў узяты пад ахову як культурна-гістарычны музей Македоніі пасля Другой сусветнай вайны. Апошняя яго рэканструкцыя праводзілася ў 1990-ых гадах.

Музей[правіць | правіць зыходнік]

Столь на трэцім паверсе

Трохпавярховы дом з'яўляецца ахоўваемым помнікам культуры. Эпіграфічныя помнікі з Охрыда размешчаны на цокальным паверсе дома, у тым ліку такія каштоўныя аб'екты як «Milokas» (знойдзены на Эгнацыявай дарозе(руск.) бел.), два торсы багіні Ісіды і іншыя. Археалагічныя аб'екты старажытнасці і сярэднявякоўя размешчаны на другім і трэцім паверхах.

Верхняя частка дома служыць ў якасці выставачнай прасторы для аб'ектаў, зробленых майстрамі охрыдскай разьбы, твораў вядомых мастакоў з горада Охрыд і наваколляў. Ва ўсходняй частцы дома знаходзяцца асобныя рэчы сям'і Робевых.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • Выява «Торса багіні Ісіды», выстаўленага ў доме Робевых, надрукавана на банкноце ў 10 дэнараў. Торс Ісіды адносіцца да 2-га стагоддзя да н. э. і з'яўляецца аднім з самых каштоўных артэфактаў, знойдзеных на тэырыторыі Рэспублікі Македоніі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]