Охрыд
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
О́хрыд — горад на ўсходнім беразе Ахрыдскага возера ў Паўночнай Македоніі. Насельніцтва — каля 55,8 тыс. жыхароў. У горадзе вялікая колькасць маляўнічых дамоў і помнікаў, асноўным артыкулам бюджэту горада з’яўляецца турызм. Размешчаны на ўсход ад Тыраны (Албанія) і на паўднёвы захад ад Скоп’е. Паводле адной са здагадак назва Охрыд — славянскага паходжання і азначае «на градзе», гэта значыць «на гары».
У 1979/1980 гадах Охрыд і Ахрыдскае возера былі ўключаны ў спіс аб’ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Сучасны горад Охрыд пабудаваны на месцы антычнай грэчаскай (іліра-македонскай) калоніі Ліхнідос (грэч. Λυχνιδός), вядомай яшчэ з II—III стагоддзяў да н.э. У 148 годзе да н.э. калонія была захоплена рымлянамі, якія пасля разбуральнага землетрасення ў 518 годзе амаль цалкам яе перабудавалі, з грэчаскіх пабудоў захаваліся толькі мармуровыя слупы[2].
У перыяд рымскага і візантыйскага валадарства горад з’яўляўся важным гандлёвым пунктам на пабудаванай рымлянамі дарозе ад узбярэжжа Адрыятычнага мора да Канстанцінопаля, вядомай як Эгнаціева дарога (лац.: Via Egnatia)[3]. Археалагічныя раскопкі пацвярджаюць, што горад вельмі даўно прыняў хрысціянства. Епіскапы Ліхнідоса бралі ўдзел у першых сусветных саборах.
Да канца V — пачатку VI стагоддзяў горад паступова засяляецца славянскімі народамі. У 861 годзе ўваходзіць у склад Балгарыі і неўзабаве атрымлівае сучасную назву (пад назвай Охрыд упершыню згадваецца ў 879 годзе)[3]. У Охрыдзе з 886 года вядзе асветніцкую дзейнасць вучань Кірыла і Мяфодзія Св. Клімент Охрыдскі, які заснаваў у Охрыдзе па распараджэнні балгарскага цара Барыса кніжную школу па перакладзе царкоўных грэчаскіх кніг на славянскую мову. Лічыцца, што менавіта ў Охрыдзе ўпершыню быў створаны алфавіт кірыліца[4].
З 990 да 1015 гады Охрыд быў сталіцай Балгарскага царства цара Самуіла. Над горадам дагэтуль застаюцца руіны яго крэпасці[5]. З 990 па 1018 у Охрыдзе мелася свая патрыярхія. Тым не менш, пасля заваявання Охрыда Візантыяй у 1018, у Охрыдзе застаўся толькі архіепіскап Охрыдскага аўтакефальнага архіепіскапства, які падпарадкоўваўся патрыярху канстанцінопальскаму. Пад валадарствам Візантыі была пабудавана вялікая колькасць храмаў.
Пры Іване Асене II (1218—1241) быў уключаны ў склад адноўленага незалежнага Балгарскага царства. У 1334 годзе заваяваны сербскім каралём Стэфанам Душанам.
У 1394 годзе горад акупуе Асманская імперыя, пад уладай якой ён застаецца да 1912 года, паступова прыходзячы ў заняпад[3]. У 40-х гадоў XIX стагоддзя рускі славіст Віктар Грыгаровіч адзначыў, што насельніцтва горада пераважна балгарскае, а таксама валашскае і турэцкае і часткова — грэчаскае і албанскае[6]. Паводле даных балгарскага этнографа Васіла Кынчава ў канцы XIX стагоддзя колькасць насельніцтва Охрыда складала 14 860 чалавек — 8 000 балгары, 5 000 туркі, 300 албанцы-мусульмане, 300 албанцы-хрысціяне, 460 валахі і 600 цыгане[7].
У 1913 годзе, пасля заканчэння Першай Балканскай вайны адышоў да Сербіі[3].
Царква Св. Іаана Багаслова над возерам
|
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паводле перапісу 2002 года, у горадзе Охрыд пражывала 42 033 жыхароў.[8]
Этнічны склад:
Родныя мовы жыхароў горада:
- македонская, 34 910 (83,1 %)
- албанская, 3957 (9,4 %)
- турэцкая, 2226 (5,3 %)
- іншыя, 1017 (2,4 %)
Рэлігійны склад:
- праваслаўныя хрысціяне, 33 987 (80,9 %)
- мусульмане, 7599 (18,1 %)
- іншыя, 447 (1,1 %)
Помнікі гісторыі і культуры
[правіць | правіць зыходнік]- Антычны тэатр
- Базіліка Св. Сафіі
- Мячэць Зейнал Абідзіна
- Мячэць імя прарока Мухамеда
- Манастыр Перыўлепты Охрыдскай
- Манастыр Св. Навума Охрыдскага
- Плаошнік — адноўлены сабор Св. Клімента Охрыдскага і руіны «ўніверсітэта»
- Самуілава твердзіна — крэпасць
- Храм Багародзіцы Захумскай Св. Завум
- Храм Св. Іаана Канеа
- Дом сям’і Робевых
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]- Піран; Славенія
- Падольск; Расія
- Вуланганг; Аўстралія
- Будва; Чарнагорыя
- Катвейк; Нідэрланды
- Вінкаўцы; Харватыя
- Ялава; Турцыя
- Сафранбалу; Турцыя
- Плоўдзіў; Балгарыя
- Далянь; Кітай
- Уінсар; Канада
- Паградзец; Албанія
- Крагуевац, Сербія
Зноскі
- ↑ Нови градоначалници во 46 општини (макед.)
- ↑ «Популярная художественная энциклопедия.» Под ред. Полевого В. М.; М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986.
- ↑ а б в г Советская историческая энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия . Под ред. Е. М. Жукова. 1973—1982.
- ↑ Димитри Хоматиан. Краткое житие Климента Охридскога, XIV (балг.) (грэч.)
- ↑ Словарь современных географических названий. — Екатеринбург: У-Фактория. Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова. 2006.
- ↑ Григорович, В. Очеркъ путешествія по Европейской Турціи, Москва, 1877
- ↑ Кынчов, Васил. Македония. Этнография и статистика, София 1900, с. 252 (балг.)
- ↑ Macedonian census, language and religion
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 99 рус. • англ. • фр. |