Дручанскі сельсавет
Выгляд
Дручанскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Бялыніцкі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Дручаны |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 1931 |
Друча́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бялыніцкага раёна БССР. Цэнтр — вёска Дручаны.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Брасневіцкі сельсавет у складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Брасневічы. 21 кастрычніка 1924 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дручаны, сельсавет перайменаваны ў Дручанскі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бялыніцкім раёне БССР. У 1931 годзе скасаваны.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.