Бялыніцкі раён
Бялыніцкі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна |
![]() |
||||
Уваходзіць у | Магілёўская вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Бялынічы | ||||
Кіраўнік | Васіль Аляксеевіч Захаранка[d][1] | ||||
Афіцыйныя мовы |
Родная мова: беларуская 87,75 %, руская 11,45 % Размаўляюць дома: беларуская 49,21 %, руская 49,41 %[2] |
||||
Насельніцтва (2009) |
21 839 чал.[2] (11-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 15,38 чал./км² (13-е месца) | ||||
Нацыянальны склад |
беларусы — 95,37 %, рускія — 3,28 %, іншыя — 1,35 %[2] |
||||
Плошча |
1 419,52[3] км² (9-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора |
168 м[4] | ||||
![]() |
|||||
Афіцыйны сайт | |||||
![]() |
|||||
Бялы́ніцкі раё́н — адміністрацыйная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Бялынічы. Плошча 1,4 тыс. км². Насельніцтва 28,1 тыс. чалавек (1996), гарадскога 37,2 %. Сярэдняя шчыльнасць 20 чал/км². 199 сельскіх населеных пунктаў. 8 сельсаветаў.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Знаходзіцца на захадзе Магілёўскай вобласці. Плошча 1400 км². Раён размешчаны ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны і Аршанска-Магілёўскай раўніны. Паверхня раўнінная. Пераважаюць вышыні 160—180 м, найвышэйшы пункт 207 м (каля вёскі Ясная Паляна). Карысныя выкапні: торф, сапрапелі, сілікатныя пяскі, гліны. Сярэдняя тэмпература студзеня −7,3 °C, ліпеня 18 °C. Ападкаў 657 мм за год. Вегетацыйны перыяд 187 сутак. Пераважаюць дзярнова-падзолістыя, дзярнова-надзолістыя забалочаныя глебы. Лясы займаюць 30,7 % тэрыторыі раёна, пераважна хваёвыя, бярозавыя і яловыя; балотамі занята 7,2 % тэрыторыі. Гідралагічныя заказнікі Заазер’е і Астравы Дулебы.
Асноўныя рэкі — Друць, Вабіч, Няропля, Малыш, Аслік, Клява, Баран. Асноўныя азёры — Чорнае, Заазёрскае, Няропля, Падазёрышча, Карманоўскае.
Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]
8 сельсаветаў — Вішоўскі, Галоўчынскі, Запольскі, Ланькаўскі, Лебядзянкаўскі, Машчанідкі, Цяхцінскі, Эсьмонскі.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Насельніцтва раёна складае 19 900 чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах пражываюць 9600 чалавек. Усяго налічваецца каля 200 населеных пунктаў.
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
Агульная плошча сельска-гаспадарчых угоддзяў 65,9 тысяч га, з іх асушаны 14,1 тысяч га. На 1.1.1996 у раёне 12 калгасаў, 5 саўгасаў, аграгандлёвае прадпрыемства «Друць». Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі — мяса-малочная жывёлагадоўля, вырошчваюць збожжавыя, кармавыя культуры і бульбу. Прадпрыемствы харчовай (крухмал, сыры), дрэваапрацоўчай (дзелавая драўніна, піламатэрыялы), камбікормавай (тэхнічны тлушч, травяная мука) прамысловасці. Крухмальны завод у вёсцы Цехцін, філіял ТАА «Бабушкіна крынка».
У раёне 12 сярэдніх, 5 базавых, 10 пачатковых школ, ПТВ, цэнтральная дзіцячая школа мастацтва, 21 дашкольная ўстанова, 28 клубаў, 29 бібліятэк, 5 бальніц, 2 амбулаторыі, 18 фельчарска-акушэрскіх пунктаў. 2 музеі: мастацкі імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі і краязнаўчы. Выдаецца газета «Зара над Друццю».
Транспарт[правіць | правіць зыходнік]
Праз раён праходзяць чыгунка Магілёў — Асіповічы, аўтадарогі Мінск — Магілёў, Бялынічы — Шклоў.
СМІ[правіць | правіць зыходнік]
У Бялынічах выдаецца раённая газэта «Зара над Друццю».
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ http://president.gov.by/by/news_by/view/prynjatstse-kadravyx-rashennjau-21814/
- ↑ 2,0 2,1 2,2 Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Бялыніцкі раённы выканаўчы камітэт (на рускай мове)
- Бялыніцкі раён на сайце Магілёўскага аблвыканкаму (на рускай мове)
- Карты і агульныя звесткі на emaps-online
- Славутыя мясціны на партале globus.tut.by (на рускай мове)
- Сайт раённай газеты «Зара над Друццю»