Друшляк
Друшляк (ад ням.: durchschlagen[1] - прабіваць наскрозь) — прадмет кухоннай справы ў выглядзе маленькага рондаля або каўша з адтулінамі на дне (а часам і па баках).
Друшляк шырока выкарыстоўваецца на кухні пры падрыхтоўцы страў. Ён прызначаны для аддзялення вадкасці ад цвёрдых рэчываў, напрыклад, пасля варэння макаронаў, круп, бульбы і інш. Таксама друшляк выкарыстоўваецца для мыцця і прамывання ягад, грыбоў, дробнай садавіны і агародніны, а таксама аддзялення тварогавай сыроваткі.
Часцей за ўсё друшляк вырабляюць з лёгкага металу, напрыклад, алюмінія. Таксама ёсць стальныя друшлякі, пакрытыя эмаллю, і друшлякі з нержавеючай сталі. Часам выкарыстоўваецца і пластмаса, але такія друшлякі не рэкамендуецца ўжываць для працэджвання гарачай прадукцыі.
Часта друшлякі вырабляюцца з адной доўгай ножкай або двума кароткімі вушкамі, размешчанымі на процілеглых баках.
Зноскі
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 1 : А-Л. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С.427
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Друшляк на Вікісховішчы |
---|