У гэтых жукоў цела даўгаватае, зверху сплошчаннае, лапкі 5-членікавыя з рэдукаваным першым членікам; вусікі з 2-членікавай булавой; лічынкі бязногія, белай афарбоўкі. Паводле будовы дарослыя жукі і лічынкі блізкія ілжэкараедам. Развіваюцца дрэвагрызы ў сухой драўніне, якой сілкуюцца і жукі і лічынкі.
Дрэвагрызы распаўсюджаны практычна па ўсёй зямлі за выключэннем палярных абласцей. Вядома больш за 100 відаў. На Беларусі часцей трапляецца дрэвагрыз лінейны, ці баразнаваты (Lyctus linearis).
Зноскі
↑Напісанне Дрэвагрызы ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.232