Дубінная вайна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Дубінная вайна (фінск.: Nuijasota, nuija — дубіна, sota — вайна; шведск.: Klubbekriget) — антыфеадальнае сялянскае паўстанне 15961597 гадах у Фінляндыі, якая ў той час была ў складзе Швецыі. Назва «дубінная», відаць, паходзіць ад асноўнага віду зброі сялян-паўстанцаў.

Ход паўстання[правіць | правіць зыходнік]

Прычынамі паўстання паслужылі спусташэнне краіны падчас руска-шведскай вайны 1590—1595 гадоў, рэкрутчына, увядзенне драконаўскіх падаткаў, усё большае павелічэнне феадальных павіннасцей. Дубінная вайна ўспыхнула ва ўмовах барацьбы паміж шведскай знаццю ў Фінляндыі на чале з намеснікам Класам Флемінгам і кіраўніком Швецыі герцагам Карлам. Першыя выступленні адбыліся ў лістападзе 1596 года на поўдні вобласці Эстэрботнія; правадыром выступленняў быў Яака Ілка (каля 1550—1597). Разграміўшы ўрадавыя войскі пры Стуркюра (Ісакюра(фін.) бел.), сяляне рушылі трыма атрадамі агульнай колькасцю каля 35 тысяч чалавек да Аба (Турку), руйнуючы па дарозе маёнткі феадалаў і расправляючыся з дваранамі і зборшчыкамі падаткаў. Аднак раз'яднанасць паўстанцаў не дазволіла ім замацаваць поспех. У снежні 1596 года — лютым 1597 года войскі Флемінга здушылі паўстанне, а яго правадыр Ілка быў схоплены і пакараны смерцю праз чвартаванне. Дубінная вайна стала самым буйным сялянскім паўстаннем у Фінляндыі, памяць пра якое перадавалася з вуснаў у вусны, атрымаўшы адлюстраванне і ў фінскім фальклоры[1].

У выніку Дубіннай вайны загінула і было пакарана смерцю больш за тры тысячы сялян. Калі зыходзіць з суадносін загінулых з колькасцю жыхароў Фінляндыі ў той час, гэта лічба з'яўляецца вельмі вялікай[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Евсеев В. Я. Крестьянское восстание «Дубинная война» и финское народное творчество. // Скандинавский сборник, в. 3, Таллин, 1958.
  • Мейнандер Х. История Финляндии = Henrik Meinander. Finlands historia. Linjer, strukturer, vändpunkter / Пер. со швед. З. Линден. — М.: Издательство «Весь Мир», 2008. — 248 с. — (Национальная история). — 3000 экз. — ISBN 978-5-7777-0429-0 — УДК 94(480)
  • Yrjö-Koskinen(фін.) бел., Nuijasota. Sen syyt ja tapaukset, 3 pain, Helsinki, 1929.(фін.)