Дулаг 121

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дулаг 121 (Гомельскі цэнтральны перасыльны лагер) — транзітны лагер для савецкіх ваеннапалонных на тэрыторыі горада Гомеля.

Мемарыяльны знак на месцы лагера

Дулаг-121 існаваў у час Вялікай Айчыннай вайны з верасня 1941 года па 10 кастрычніка 1943 года. Дулаг-121 Размяшчаўся на тэрыторыі, абмежаванай вуліцамі Партовай, Савецкай, Тэльмана, Ваенным завулкам. Лагер знаходзіўся на месцы былога ваеннага гарадка.

Існуе Акт спецыяльнай следчай камісіі ад 25 студзеня 1945 г. «Аб масавым знішчэнні фашысцкімі захопнікамі савецкіх ваеннапалонных у горадзе Гомелі»[1] складзены на падставе пратаколаў апытання былых вязняў, сведак, актаў аб раскопках масавых пахаванняў савецкіх ваеннапалонных.

За час існавання лагера ў ім знішчана больш за 100 тысяч ваеннапалонных, якіх хавалі ў рове былога стрэльбішча на тэрыторыі лагера, які прадстаўляў сабой роў даўжынёй 150 метраў, шырынёй 20, пры сярэдняй глыбіні 3 метра. Гэты роў не мог змясціць больш за 18 тысяч трупаў, таму з канца лютага 1942-га немцы вывозілі іх на машынах за горад у супрацьтанкавы роў каля клінкернага завода; закопвалі ў ямах на тэрыторыі лагера; у супрацьтанкавым рове на 201-м кіламетры чыгуначнай лініі ГомельЖлобін; у ямах каля элеватара і іншых месцах.

У перыяд зімы 1941-1942 года гітлераўцы за лагерам ўсталявалі некалькі спецыяльных печаў, у якіх спальвалі трупы. Печы працавалі круглыя суткі.

Спецыяльнай камісіяй праведзены раскопкі і знойдзены рэшткі звыш 90 тысяч ваеннапалонных. Вялікая колькасць памерлых ваеннапалонных спалена ў спецыяльных печах.

Былы ваеннапалонны Кардакоў, які знаходзіўся ў лагеры з 21 снежня 1941 года па 1 чэрвеня 1942-га (з лютага па чэрвень 1942 года з'яўляўся рускім камендантам лагера), паказаў, што летам 1942 года да лагера была далучана тэрыторыя завода «Рухавік рэвалюцыі», дзе немцы стварылі сталярную, кузнечную, бандарныя майстэрні. За час знаходжання Кардакова ў лагеры загінула не менш за 20 тысячаў ваеннапалонных.

Былы ваеннапалонны Рагожын (з кастрычніка 1941-га па 17 ліпеня 1942 года старшы санітар лазарэта) паказаў, што за час яго знаходжання ў Дулаге-121 памерла да ста тысячаў ваеннапалонных.

На тэрыторыі клінкернага завода (цяпер гэта дворык былога дзіцячага садка па вуліцы Чангарскай дывізіі) фашыстамі былі пабудаваныя чатыры спецыяльных печы, у якіх спальвалі савецкіх ваеннапалонных. Печы былі знойдзеныя пры будаўніцтве саду ў 1970 годзе.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

На сцяне аднаго будынкаў былой фабрыкі «Труд» на плошчы Паўстання усталявана мемарыяльная дошка ў памяць аб існаванні лагера[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лагеря советских военнопленных в Беларуси, 1941—1944 : справочник / В. И. Адамушко [гл. ред.]. — Минск : НАРБ, 2004. — 192 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]