Дыега дэ Нікуэса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дыега дэ Нікуэса
Нараджэнне 1464
Смерць 1511
Дзейнасць падарожнік-даследчык, палітык, канкістадор

Дые́га дэ Нікуэ́са (ісп.: Diego de Nicuesa; 1477 — 1511) — іспанскі мараплавец, даследчык заходняга ўзбярэжжа Карыбскага мора.

Нарадзіўся ў Андалусіі ў высакароднай сям'і, якая атрымала вядомасць падчас Рэканкісты. У 1506 г. узначальваў экспедыцыю на карыбскае ўзбярэжжа сучаснай Коста-Рыкі для даследавання магчымасці адшукаць праход да Ціхага акіяна. Аднак з-за эпідэмій і сутыкненняў з індзейцамі быў вымушаны вярнуцца ў Санта-Дамінга.

У 1508 г. быў прызначаны губернатарам часткі карыбскага ўзбярэжжа сучасных Коста-Рыкі, Нікарагуа і Панамы. Разглядаўся як галоўны канкурэнт больш вопытнага Алонса дэ Ахеды. У 1509 г. узначаліў экспедыцыю на 5 вялікіх караблях, што ўмяшчалі болей за 500 маракоў і канкістадораў. Заснаваў некалькі паселішчаў у Цэнтральнай Амерыцы. У 1511 г. падчас канфлікта з Васкам Нуньесам дэ Бальбоа быў зрынуты канкістадорамі з пасады губернатара і адплыў за дапамогай у Санта-Дамінга, але туды не трапіў. Ён і яго каманда лічацца загінулымі ў моры.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]