Перайсці да зместу

Дынама-Юні (стадыён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дынама-Юні)
Дынама-Юні
Месцазнаходжанне Беларусь Беларусь,
Мінск Мінск,
вул. Вышалескага, 4А
Пабудаваны 2000
Рэканструяваны 2013—2021
Уладальнік Дынама Мінск
Хатняя каманда Дынама (Мінск)
Умяшчальнасць 5500
Памеры поля 105 х 68 м
Map

Дынама-Юні — стадыён у Мінску, належыць клубу Вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі «Дынама» (Мінск). Знаходзіцца ў мікрараёне Кунцаўшчына, на захадзе горада. Умяшчальнасць стадыёна — 5500 чалавек.

Стадыён быў пабудаваны ў 2000 годзе і меў назву «Дарыда». З’яўляўся хатнім стадыёнам каманды «Дарыда» з Мінскага раёна. У 2008 годзе быў выкуплены мінскім «Дынама»[1] і перайменаваны[2].

У 2013 стадыён быў закрыты на рэканструкцыю, якая зацягнулася. У канцы 2010-х гадоў асноўныя працы былі скончаны, на стадыёне пачаліся трэніроўкі дзіцячых і жаночых каманд, пры гэтым завяршаўся мантаж трыбун. Па заканчэнні рэканструкцыі стадыён быў урачыста адкрыты 3 верасня 2021 года.

5 сакавіка 2022 года на стадыёне адбыўся матч за Суперкубак Беларусі, у якім барысаўскі БАТЭ перамог салігорскі «Шахцёр» з лікам 1:0.

Схема сектароў

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі