Дынар Рэспублікі Сербскай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дынар
Динар, Dinar
Эмітэнт  Рэспубліка Сербская
Уведзена 1992 год
Вынята 1994 год
Манеты не выпускаліся
Цэнтральны банк Народны банк Рэспублікі Сербскай
Абменны курс
1 YUM = 1 дынар

Дынар Рэспублікі Сербскай (сербск.: Динар Републике Српске) — грашовая адзінка Рэспублікі Сербскай у 1992—1998 гадах.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дынар быў уведзены ў 1992 годзе і знаходзіўся ў абароце паралельна з югаслаўскім дынарам у суадносінах 1:1.

Банкноты Народнага банка Рэспублікі Сербскай Босніі і Герцагавіны ўзору 1992 года былі выпушчаны наміналам у 10, 50, 100, 500, 1000, 5000, 10 000 дынараў. Потым былі выпушчаны банкноты з аналагічным афармленнем узору 1993 года ў 50 000, 100 000, 1 мільён, 5 мільёнаў, 10 мільёнаў дынараў. У 1993 годзе былі выпушчаны купюры ў 50 дынараў узору 1992 года з наміналам, змененым на 50 мільёнаў дынараў шляхам нанясення наддрукоўкі «МИЛИОНА ДИНАРА».

12 жніўня 1992 года была зменена назва банка, які стаў звацца Народны банк Рэспублікі Сербскай. Банкноты з новай назвай банка былі выпушчаны ў 1993 годзе з захаваннем дызайну банкнот папярэдніх выпускаў. Наміналы банкнот узору 1993 года з новай назвай банка: 100 мільёнаў, 1 мільярд, 10 мільярдаў дынараў.

1 кастрычніка 1993 года была праведзена дэнамінацыя дынара 1 000 000:1, адначасна з дэнамінацыяй югаслаўскага дынара. Пачаты выпуск банкнот новай серыі ўзору 1993 года. На ўсіх банкнотах гэтага выпуску быў намаляваны партрэт Петара Кочыча. Выпушчаны банкноты ў 5000, 50 000, 100 000, 1 мільён, 5 мільёнаў, 100 мільёнаў, 500 мільёнаў, 10 мільярдаў, 50 мільярдаў дынараў[1].

24 студзеня 1994 года ў Югаславіі ўведзены «новы дынар», курс якога быў прымацаваны да нямецкай марцы. «Пратаколам пра адзінства грашовага звароту Саюзнай Рэспублікі Югаславія, Рэспублікі Сербскай і Рэспублікі Сербская Краіна» ад 15 лютага 1994 года ўсталёўвалася, што новы дынар з'яўляецца іх адзінай грашовай адзінкай. Выпуск дынара Рэспублікі Сербскай быў спынены.

У 1998 годзе ў адпаведнасці з Дэйтанскім пагадненнем у Рэспубліцы Сербскай уведзена ў зварот баснійская канвертоўная марка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Cuhaj G.S. Standard Catalog of World Paper Money. Modern Issues 1961—Present. — 17-е изд. — Iola: Krause Publications, 2011. — 1112 с. — ISBN 978-1-4402-1584-1.
  1. Cuhaj 2011, pp. 150–153.