Дынастыя Львоў
Выгляд
Дынастыя Львоў ці Фракійская дынастыя складалася з пяці імператараў, якія кіравалі Усходняй Рымскай імперыяй з 457 па 518 гады, і часткамі Заходняй Рымскай імперыі — з 474 па 480 гады.
| Імя | Перыяд кіравання | Заўвагі | |
|---|---|---|---|
| Леў I Макела (Λέων Α' ο Θράξ, Flavius Valerius Leo) | 7 лютага 457 — 18 студзеня 474 | Нарадзіўся ў 401 годзе ў Дакіі, быў простым салдатам. Быў узведзены на прастол Аспарам, які разлічваў праз яго кіраваць імперыяй. Памёр ад дызентэрыі. | |
| Леў II (Λέων Β', Flavius Leo) | 18 студзеня — 17 лістапада 474 | Унук Льва I, нарадзіўся ў 467 годзе. Атрымаў у спадчыну трон пасля смерці дзеда. Памёр ад невядомай хваробы, магчыма быў атручаны. | |
| Флавій Зянон (Ζήνων, Flavius Zeno) | 17 лістапада 474 — 9 красавіка 491 | Нарадзіўся каля 425 года ў Ісаўрыі, зыходнае імя — Тарасікадыса. Зяць Льва I, пасля яго смерці стаў суправіцелем разам са сваім сынам Львом II, пасля смерці Льва II стаў аднаасобным кіраўніком. Пасля таго як быў зрынуты іншым членам імператарскага роду — Васіліскам — бег у родныя краі, і вярнуў сабе трон у жніўні 475 года. | |
| Васіліск (Βασιλίσκος, Flavius Basiliscus) | 9 студзеня 475 — жнівень 476 | Швагер Льва I. Адабраў прастол у Зянона, але потым быў ім зрынуты. Памёр у 476 ці 477 годзе. | |
| Анастасій I (Αναστάσιος Α', Flavius Anastasius) | 11 красавіка 491 — 9 ліпеня 518 | нарадзіўся прыкладна ў 430 годзе ў Дырахіі. Быў сіленцыярыем. Пасля смерці Зянона яго ўдава Арыядна абраў Анастасія ў якасці новага імператара і ажанілася з ім. | |
Генеалогія
[правіць | правіць зыходнік]- Леў I Макела (401—474), у шлюбе з Верынай
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- А. Азимов «Константинополь. От легендарного Виза до династии Палеологов» — Москва: ЗАО «Центрполиграф», 2007. ISBN 978-5-9524-3270-3