Дыхальная сістэма чалавека

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Дыхальная сістэма чалавека - сукупнась органаў дыхання, якія забяспечваюць насычэнне крыві кіслародам і вызваленне яе ад вуглякіслага газу (знешняе дыханне).

Нароўні са знешнім дыханнем ў арганізме ажыццяўляецца транспарт дыхальных газаў крывёй, а таксама газаабмен 02 і С02 паміж крывёй і тканкамі і унутранае (клетачнае, або тканкавае) дыханне.

Функцыі дыхальнай сістэмы[1][2][правіць | правіць зыходнік]

Дыхальныя

  1. Газаабменная: працэсы знешняга дыхання, якія ўяўляюць сабой абмен газаў (02, С02 і N2) паміж альвеоламі і знешнім асяроддзем, дыфузію газаў (02 і С02) з альвеолаў у кроў.
  2. Ахоўная: з удыхаемым паветрам у лёгкія трапляюць мікрачасціцы пылу, якія затрымліваюцца слізістай абалонкай дыхальных шляхоў і затым выдаляюцца з лёгкіх з дапамогай ахоўных рэфлексаў (кашаль, чханне) і механізмаў мукацыліярнага ачышчэння.

Недыхальныя

  1. Метабалічная: сінтэз (сурфактанту, гепарыну, гістаміну, лейкатрыенаў, простагландынаў), актывацыя (ангіятэнзіну II) і інактывацыя (сератаніну, простагландынаў, норадреналіну) біялагічна актыўных рэчываў, пры ўдзеле альвеалацытаў, тучных клетак і эндатэлію капіляраў лёгкіх).
  2. Выдзяляльная: праз лёгкія з арганізма выводзяцца з выдыхаемым паветрам пары вады і малекулы лятучых рэчываў.
  3. Тэрмарэгулявальная: праз лёгкія з арганізма выводзіцца нязначная частка цяпла.
  4. Ахоўная: эпітэлій слізістай абалонкі дыхальных шляхоў утрымлівае імунакампанентныя клеткі (Т-, і В-лімфацыты, макрафагі) і тучныя клеткі.
  5. Позна-танічная: дыхальныя цягліцы грудной клеткі ўдзельнічаюць у падтрыманні становішча цела ў прасторы.
  6. Дэпаніраванне крыві
  7. Голасаўтварэнне: нервовы апарат дыхальнай сістэмы, мышцы галасавой шчыліны і верхніх дыхальных шляхоў, а таксама мышцы грудной клеткі ўдзельнічаюць у маўленчай дзейнасці чалавека.

Будова і функцыі органаў дыхання[правіць | правіць зыходнік]

Органы дыхання складаюцца з двух галоўных аддзелаў: паветраносных (дыхальных) шляхоў і зоны газаабмену. Асноўныя функцыі гэтых аддзелаў - гэта правядзенне ўдыхаемага і выдыхаемага паветра ў лёгкія і з лёгкіх - для паветраносных шляхоў і забеспячэнне абмену газаў паміж атмасферным паветрам і крывёю - для зоны газаабмену. Паветраносныя шляхі і зона газаабмену таксама дзеляцца на два аддзелы кожныя: паветраносныя шляхі на верхнія і ніжнія паветраносныя шляхі, а зона газаабмену на дыхальны апарат і дыхальную зону. Верхнія дыхальныя шляхі першасна ачышчаюць, увільгатняюць і суграваюць (або ахалоджваюць) паветра, а ніжнія - другасна, кантрольна. Дыхальны апарат забяспечвае паступленне паветра ў дыхальную зону, а яна сама прымае ўдзел у непасрэдным газаабмене. Падрабязней глядзіце табліцу.

Сувязь паміж будовай і фунцыямі органаў дыхання
Назва галоўнага аддзела Назва пабочнага аддзела Органы-складнікі Будова Функцыі
Паветраносныя шляхі Верхнія дыхальныя шляхі Насавая поласць
Глотка
Ніжнія дыхальныя шляхі Гартань
Трахея (дыхальнае горла)
Бранхіяльнае дрэва
Зона газаабмену Дыхальная зона[3][4] Лёгачная парэнхіма (лёгкія)
Дыхальны апарат Плеўра і яе поласць
Грудная клетка і дыхальныя мышцы

Дыхальныя рухі[правіць | правіць зыходнік]

Рэгуляцыя дыхання[правіць | правіць зыходнік]

Гігіена дыхання[правіць | правіць зыходнік]

Для забеспячэння нармальнай жыццядзейнасці важна навучыцца правільна дыхаць, болей бываць на свежым паветры і захоўваць гігіену органаў дыхання.

Аказанне першай своечасовай даўрачэбнай дапамогі пры спыненні дыхання[правіць | правіць зыходнік]

Захворванне або няшчасны выпадак → ускладненне або кароткачасовае спыненне дыхання/сэрца → клінічная смерць → 3-4 хвіліны → неабарачальныя змяненні у нервовых клетках (парушэнне абмену рэчываў → згуба клетак) → жыццёвыя функцыі чалавека не могуць быць адноўлены ніякімі спосабамі → 5 мінут → глыбокая інваліднасць або, часцей, смерць.

Найбольш частыя прычыны спынення дыхання і першая дапамога:

  1. Закаркаванне глоткі іншароднымі целамі - дастаць пабочны прадмет пальцам.
  2. Закаркаванне трахеі і бронхаў іншароднымі целамі - неадкалдна даставіць пацярпелага ў медыцынскую ўстанову, дзе пабочны прадмет дастануць спецыяльнай медыцынскай апаратурай.
  3. Утапленне - як мага хутчэй выдаліць з паветраносных шляхоў і лёгкіх пацярпелага ваду, пясок і рвотныя масы: пакласці пацярпелага жыватом на калена і рэзкімі рухамі сціскаць грудную клетку; пры неабходнасці зрабіць сардэчна-лёгачную рэанімацыю.
  4. Атручэнне чадным або бытавым газам ці прапан-бутанавай сумессю - як мага хутчэй вынесці пацярпелага на свежае паветра і выклікаць "хуткую дапамогу", дзе пры вострым атручэнні зробяць пераліванне крыві; пры неабходнасці зрабіць сардэчна-лёгачную рэанімацыю.
Аднак на працягу першых мінут пасля так званай клінічнай смерці - спыненя дыхання ці дзейнасці сэрца, шляхам спецыяльных прыёмаў у радзе выпадкаў можна яшчэ аднавіць  жыццёвыя функцыі арганізма. Такое ажыўленне называецца рэанімацыяй. Клінічная смерць можа надысці на вуліцы ці ў іншых месцах, дзе няма ні ўрачэй, ні адпаведнай апаратуры. Пагэтаму кожны павінен практычна авалодаць найпростымі прыёмамі рэанімацыі. Гэтыя прыёмы спасаюць жыццё многім людзям. Выдаючая роля ў рапрацоўцы тэорыі рэанімацыі належыць украінскаму акадэміку У. А. Негоўскаму.

Пры наступе клінічнай смерці чалавека важна перш за хутка прыступіць да сардэчна-лёгачнай рэанімацыі. Для гэтага той, хто аказвае дапамогу павінен:

  1. Выдаліць з верхніх дыхальных шляхоў назапашаную слізь, а часам ваду, пясок і рвотныя масы (пры ўтапленні).
  2. Вызваліць шыю, грудную клетку і жывот пацярпелага ад цісных (якія ціснуць) частак адзення (расшпіліць каўнер, зняць гальштук, пасавы рэмень і т.п.).
  3. Укласці яго спінай на цвердую гарызантальную паверхню, пад закаркі пакласці цвёрды валік ці руку. Галава пацярпелага павінна быць задрана, а ніжняя сківіца - высунута ўперад.
  4. Прытрымліваць язык пацярпелага насоўкай ці сурвэткай, каб ён не западаў і не зачыняў гартань.
  5. Выканаць штучнае дыханне[5]: перыядычна (прыкладна 16 разоў у мінуту) актыўна ўдзімаць паветра праз марлю або насоўку ў рот (нос) пацярпелага. Затым націснуць на грудную клетку і выклікаць "выдых".
    • грудная клетка пры правільным "ўдыху" павінна пашырацца
    • працягласць штучнага "выдыху" павінна быць большай за "ўдых" прыкладна ў 2 разы.

Дадатныя вынікі дае спалучэнне с непрамым масажам сэрца, якое абавязкова неабходна рабіць пры адсутнасці пульсу і сэрцабіцця:

  1. Адразу пасля кожнага ўдзімання паветра ў лёгкія рабіць 4-5 хуткіх штуршкападобных націсканняў на ніжнюю траціну грудзіны, намагаючыся прагнуць яе ў дарослых на 4-5 см, а ў дзяцей малодшага ўзросту - на 1.5-2 см у накірунку да пазваночніка. Рытм: 70-90 націсканняў у мінуту.

Рэанімацыю можна праводзіць удваіх: адзін чалавек робіць удзіманне паветра, а другі - непрамы масаж сэрца.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Машчанка М. Біялогія: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агульн. сярэдн. адукацыі з бел. мовай навучання / М.В.Машчанка, А.Л.Барысаў; пер. з рус. мовы В.У.Клімко. — 3-е выд. — Мн.: Нар. асвета, 2011. ISBN 978-985-03-1531-1.
  • Анна Моисеевна Цузмер, Оксана Леонтьевна Петришина "Человек. Анатомия, физиология, гигиена": 11 издание; Москва "Просвещение" 1978
  • М. В. Мащенко, О. Л. Борисов, А. И. Выговская "Биология в 9 классе": учебно-методическое пособие для учителей; Минск "Народная асвета" 2005
  • Л. В. Камлюк, Н. А. Лемеза, Н. Д. Лисов "Биология для поступающих в вузы": 11 издание, переработанное; Минск "ЮниПрессМаркет" 2014

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. http://meduniver.com/Medical/Physiology/416.html
  2. http://strizhkov.com/lectio_dyh_sys.html
  3. http://edu.grsu.by/physiology/?page_id=158
  4. http://www.medicinform.net/human/fisiology2_2.htm
  5. У выдыхнутым паветры кіслароду дастаткова (16-17%) для забеспячэння газаабмену, а высокае ўтрыманне вуглякіслага газу (3-4%) стымулюе дыхальны цэнтр