Дыёкл (матэматык)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дыёкл
Дата нараджэння 240 да н.э.
Месца нараджэння
Дата смерці 180 да н.э.
Род дзейнасці матэматык
Навуковая сфера геаметрыя

Дыёкл (Διοκλῆς, каля 240 да н.э. – каля 180 да н.э.) — грэчаскі матэматык. Пра яго жыццё вядома толькі тое, што ён быў сучаснікам Апалонія Пергскага.

Урыўкі з працы Дыёкла «Пра запальныя люстэркі» (Περὶ πυρέιων) захаваліся ў каментарыі Еўтокія да трактата Архімеда «Пра шар і цыліндр». У адным з урыўкаў рашаецца задача пра дзяленне шара плоскасцю такім чынам, каб атрыманыя аб'ёмы мелі паміж сабой дадзеныя адносіны. У іншым урыўку разглядаецца прапанаванае Дыёклам рашэнне задачы пра падваенне куба з дапамогай спецыяльнай геаметрычнай крывой — цысоіды. У яшчэ адным урыўку цысоіда выкарыстоўваецца для рашэння больш агульнай задачы пра ўстаўку двух сярэдніх прапарцыйных паміж дзвюма дадзенымі велічынямі.

Сачыненне Дыёкла аказала вялікі ўплыў на матэматыкаў ісламскага Усходу, і, у прыватнасці, на Ібн ал-Хайсама.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мишель Шаль. Исторический обзор происхождения и развития геометрических методов. Гл. 1, § 44. М., 1883.
  • Ван дер Варден Б.Л. Пробуждающаяся наука. Математика древнего Египта, Вавилона и Греции. Перевод с голландского И.Н. Веселовского. М.: Физматгиз, 1959.
  • Прасолов В. В. Три классические задачи на построение. Удвоение куба, трисекция угла, квадратура круга. М.: Наука, 1992. 80 с. Серия «Популярные лекции по математике», выпуск 62.
  • Щетников А. И. Как были найдены некоторые решения трёх классических задач древности? Математическое образование, № 4 (48), 2008, с. 3–15.
  • Toomer G. J. Diocles on burning mirrors: The Arabic translation of the lost Greek original . NY: Springer, 1976.