Апалоній Пергскі
| Апалоній Пергскі | |
|---|---|
| стар.-грэч.: Ἀπολλώνιος ὁ Περγαῖος | |
| |
| Дата нараджэння | каля 262 да н.э.[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | каля 190 да н.э.[2][3] |
| Месца смерці | |
| Род дзейнасці | матэматык, астраном |
| Навуковая сфера | геаметрыя |
Апалоній Пергскі (Ἀπολλώνιος ὁ Περγαῖος, Пергэ, 262 да н.э. — 190 да н.э.) — старажытнагрэчаскі матэматык, адзін з трох (нароўні з Еўклідам і Архімедам) вялікіх геометраў антычнасці, якія жылі ў III стагоддзі да н.э.

Апалоній праславіўся ў першую чаргу манаграфіяй «Канічныя сячэнні» (8 кніг), у якой даў змястоўную агульную тэорыю эліпса, парабалы і гіпербалы. Менавіта Апалоній прапанаваў агульнапрынятыя назвы гэтых крывых; да яго іх звалі проста «сячэннямі конусу». Ён увёў і іншыя матэматычныя тэрміны, лацінскія аналагі якіх назаўжды ўвайшлі ў навуку, у прыватнасці: асімптота, абсцыса, ардыната, апліката.
З іншых заслуг Апалонія перад навукай адзначым, што ён перапрацаваў астранамічную мадэль Еўдокса і ўвёў эпіцыклы і эксцэнтрыкі для тлумачэння нераўнамернасці руху планет. Гэту тэорыю пазней развілі Гіпарх і Пталамей. Ён таксама даў рашэнне задачы аб пабудове акружнасці, датычнай да трох зададзеных акружнасцей («задача Апалонія»), вывучаў спіральныя лініі, займаўся геаметрычнай оптыкай.
У гонар Апалонія названы кратар на Месяцы.
Зноскі
- ↑ https://web.archive.org/web/20220618051553/http://dl.lilibook.ir/2016/03/A-to-Z-of-Mathematicians-Tucker-McElroy.pdf
- ↑ а б Hultsch F., Rietzsch F. Apollonios 112 // Pauly-Wissowa Band II,1 — 1895. Праверана 24 красавіка 2022.
- ↑ Apollonius of Perga // Encyclopædia Britannica Праверана 24 красавіка 2022.
- ↑ Ф. И. П. Аполлоний // Энциклопедический лексикон — СПб.: 1835. — Т. 2. — С. 407.
- ↑ autori vari APOLLONIO Pergeo // Enciclopedia Treccani — Istituto dell'Enciclopedia Italiana, 1929. Праверана 24 красавіка 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Аполлоний Пергский // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Джон Дж. О’Конар і Эдмунд Ф. Робертсан. Апалоній Пергскі (англ.) у архіве MacTutor.
