Дэдаліён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дэдаліён (стар.-грэч.: Δαιδαλίων). Сын Фосфара (?), брат Кеіка[1]. Бацька Хіёны, дзед Аўтоліка і Філамона. Паводле Паўсанія, ён сапраўдны бацька Аўтоліка[2].

Аплакваючы адзіную дачку, жадаў кінуцца ў касцёр, але яго ўтрымалі. Ён збег і кінуўся з уцёса на Парнасе, пасля чаго быў пераўтвораны Апалонам у каршака (дэдаліёна)[3]. Паводле Авідзія, «пераследвае галубоў у Фісбе»[4].

Зноскі

  1. Авідзій. Метамарфозы XI 295; Ібіс 276
  2. Паўсаній. Апісанне Элады VIII 4, 6
  3. Авідзій. Метамарфозы XI 332—345; Гігін. Міфы 200
  4. Авідзій. Метамарфозы XI 300