Дэзынфекцыя
Выгляд
(Пасля перасылкі з Дэзінфекцыя)

Дэзынфекцыя — гэта комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на знішчэнне ўзбуджальнікаў інфекцыйных захворванняў і разбурэнне таксінаў на аб’ектах навакольнага асяроддзя. Для яе правядзення звычайна выкарыстоўваюцца хімічныя рэчывы, напрыклад, фармальдэгід ці гіпахларыт натрыю, растворы арганічных рэчываў, якія з дэзынфікуючымі ўласцівасцямі: хлоргексідын, ЧАЗы, надвоцатная кіслата. Дэзынфекцыя памяншае колькасць мікраарганізмаў да прымальнага ўзроўню, але цалкам можа іх і не знішчыць. З’яўляецца адным з відаў абеззаражання.
Адрозніваюць прафілактычную, бягучую і заключную дэзынфекцыю:
- прафілактычная — праводзіцца ўвесь час, незалежна ад эпідэмічнага становішча: мыццё рук, навакольных прадметаў з выкарыстаннем мыйных і мыючых сродкаў, якія ўтрымліваюць бактэрыцыдныя дадаткі.
- бягучая — праводзіцца ў пасцелі хворага, у ізалятарах медыцынскіх пунктаў, лячэбных установах з мэтай папярэджання распаўсюджвання інфекцыйных захворванняў за межы ачага.
- заключная — праводзіцца пасля ізаляцыі, шпіталізацыі, акрыяння ці смерці хворага з мэтай вызвалення эпідэмічнага ачага ад узбуджальнікаў, рассеяных хворым.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дэзынфекцыя