Дэльта Інда

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дэльта Інда

Дэльта Інда (сіндхі: سنڌو ٽِڪور) — адна з самых вялікіх рачных дэльт у свеце агульнай плошчай 41,440 км². Пачынаецца прыкладна ў 130 мілях ад Аравійскага мора ў Пакістане. У адрозненне ад шматлікіх іншых дэльт, Дэльта Інда складаецца з гліны, бясплодных глеб і моцна забалочана. Тут выпадае ад 10 да 20 цаляў ападкаў кожны год.

Шосты па велічыні горад Пакістана, Хайдарабад, размешчаны ў 130 мілях на поўнач ад вусця Інда. Карачы, (найбуйнейшы горад Пакістана), знаходзіцца да захаду ад дэльты на ўзбярэжжа Аравійскага мора.

Дэльта ракі з'яўляецца важным рэгіёнам для мігрыруючых вадаплаўных птушак.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]