Дэльта Ніла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Выгляд дэльты Ніла з космасу (не ў натуральных колерах).

Дэльта Ніла — адна з самых вялікіх рачных дэльт у свеце, якая працягнулася па ўзбярэжжы Міжземнага мора на 240 км ад Александрыі на захадзе да Порт-Саіда на ўсходзе. Яна ўтварылася на месцы марской бухты,якая паступова запоўнілася рачнымі наносамі, і мае форму кветкі лотаса. Па плошчы (24 тыс. км ²) дэльта Ніла амаль роўная Крымскаму паўвостраву.

Крыху ніжэй Каіра, у 160 км на поўдзень ад свайго ўпадзення ў мора, рака Ніл распадаецца на рукавы, з якіх найважнейшыя наступныя — Пялузскі, Таніцкі, Мендэзскі; Букольскі або Фатнічаскі, Себяніцкі, Балбіцінскі і Канопскі[няпэўнае слова]. «Дэльтай» вусце Ніла назвалі грэчаскія географы, якія параўноўвалі яго трохкутную форму з літарай Δ грэцкага алфавіту, даўшы такім чынам назву ўсім рачным дэльтам зямнога шара.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Каля паловы з 100-мільённага насельніцтва Егіпта пражывае ў раёне дэльты Ніла. Не ўлічваючы буйнейшыя гарады, шчыльнасць насельніцтва ў дэльце Ніла пераўзыходзіць 1000 чалавек на км². Александрыя з'яўляецца найбуйнейшым горадам у дэльце з ацэначным насельніцтвам больш за 4 мільёны чалавек. Іншыя буйныя гарады ў дэльце: Шубра-эль-Хайм, Порт-Саід, Эль-Махала-эль-Кубра, Эль-Мансура, Танта і Заказік.[1]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядомая сваёй урадлівасцю дэльта з найстаражытных часоў мела неацэннае значэнне для эканамічнага дабрабыту Егіпта. Акрамя Каіра і Александрыі, у дэльце былі размешчаны старажытныя горада Аварыс, Таніс, Саіс, Сябеніт[няпэўнае слова], Пелусій, Бубасціс і Каноб , некалькі пазней — Наўкраціда, Леантопаль, Дам'ета і Разэта.

Зноскі

  1. City Population website, citing Central Agency for Public Mobilisation and Statistics Egypt (web), accessed 11 April 1998.