Дэмакратычная партыя арома

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дэмакратычная партыя арома
Дата заснавання 1982
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогія Дэмакратычны сацыялізм
Сайт opdo.org.et

Дэмакратычная партыя Арома, ДПА (арома: Paartii Demokraatawaa Oromoo) — палітычная партыя ў Эфіопіі, якая ў саюзе з Народным Фронтам вызвалення Тыграя, Дэмакратычнай партыяй амхара, Дэмакратычным фронтам паўднёва-эфіопскіх народаў утварала Рэвалюцыйна-дэмакратычны фронт эфіопскіх народаў (РДФЭН). Першапачаткова дзейнічала пад назвай «Дэмакратычная арганізацыя народа арома» (ДАНА). Выступала пераважна ў якасці саюзніка НФВТ.

РДФЭН[правіць | правіць зыходнік]

У складзе блока арганізацыя лічылася з моманту яго стварэння ў 1989 годзе[1].

1 снежня 2019 года па ініцыятыве прэм’ер-міністра Эфіопіі Абія Ахмеда Алі РДФЭН быў распушчаны і на яго базе створана новая кіруючая Партыя росквіту. ДПА стала адной з структур-заснавальнікаў.

Змена назвы[правіць | правіць зыходнік]

На сваім штогадовым сходзе, які адбыўся 20 верасня 2018 года ў Джыме, Дэмакратычная арганізацыя народа арома змяніла сваю назву на Дэмакратычную партыю Арома[2].

Выбары[правіць | правіць зыходнік]

На выбарах у заканадаўчыя органы 15 мая 2005 года партыя ўваходзіла ў склад РДФЭН, які атрымаў 327 з 527 месцаў[3]. На выбарах у рэгіянальныя сходы ў жніўні 2005 года партыя атрымала 387 з 537 месцаў у рэгіёне Аромія і 14 з 36 месцаў у рэгіёне Харары[4]. На дадатковых выбарах 2008 года ДАНА выйграла 23 месцы ў заканадаўчым органе Ароміі[5].

Зноскі

  1. Ethnicity and Power in Ethiopia
  2. OPDO changes name, logo (англ.)(недаступная спасылка). Fanabc. Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2018. Праверана 20 September 2018.
  3. Ethiopian House of Peoples' Representatives Website Архівавана 22 сакавіка 2006.
  4. African Elections Database
  5. OPDO changes name, logo (англ.)(недаступная спасылка). Fanabc. Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2018. Праверана 20 September 2018.