Дэмакратычна-рэспубліканская партыя ЗША

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дэмакратычна-рэспубліканская партыя
англ.: Democratic-Republican Party
Tricolour Cockade.svg
Лідар Джэймс Мэдысан
Заснавальнік Томас Джэферсан
Дата заснавання 1792
Дата роспуску 1825
Штаб-кватэра
Ідэалогія рэспубліканізм, аграрызм, федэралізм, ізаляцыянізм
Commons-logo.svg Дэмакратычна-рэспубліканская партыя на Вікісховішчы

Дэмакратычна-рэспубліканская партыя (англ.: Democratic-Republican Party) — палітычная партыя ЗША, якая існавала з 1792 па 1825 гг. Партыя была заснавана каля 1792 года Томасам Джэферсанам і Джэймсам Мэдысанам у процівагу Федэралісцкай партыі Аляксандра Гамільтана. Дэмакратычна-рэспубліканская партыя стала паступова дамінуючай палітычнай сілай у Злучаных Штатах. У 1820-х гадах пасля роспуску Федэралісцкай партыі партыйная дысцыпліна страціла сваю актуальнасць і рэспубліканцы распаліся на некалькі фракцый, адна з якіх дала пачатак сучаснай Дэмакратычнай партыі, а іншая — Нацыянальнай рэспубліканскай партыі.

Утварэнне партыі[правіць | правіць зыходнік]

Джэймс Мэдысан паклаў пачатак партыі як Рэспубліканскай сярод кангрэсменаў у Філадэльфіі, якая была сталіцай ЗША ў той час. Пасля гэтага ён з Томасам Джэферсанам і іншымі актывістамі змаглі прыцягнуць у партыю лідараў штатаў і мясцовых лідараў, асабліва ў штаце Нью-Ёрк і ў паўднёвых штатах. Утвораная партыя праз свае газеты пачала актыўна крытыкаваць палітыкі Гамільтана, апелюючы да фермераў, выступаючы за строгае выкананне Канстытуцыі, нейтралітэт у адносінах да еўрапейскіх дзяржаў і больш паўнамоцныя ўрады штатаў, чым прапанавалі федэралісты.

Прадстаўніцтва партыі ў Кангрэсе[правіць | правіць зыходнік]

Хоць у пачатку станаўлення партыйнай сістэмы было складана ацаніць прыналежнасць многіх кангрэсменаў да той ці іншай партыі, гісторыкі ўжываюць статыстычны аналіз для разбіўкі Кангрэса па партыях. Пасля 1796 года такая нявызначанасць памяншаецца.

Год выбараў
Палата прадстаўнікоў 1788 1790 1792 1794 1796 1798 1800 1802 1804 1806
Федэралісцкая партыя 37 39 51 47 57 60 38 39 25 24
Дэмакратычна-рэспубліканская партыя 28 30 54 59 49 46 65 103 116 118
% дэм. рэспубліканцаў 43 % 43 % 51 % 56 % 46 % 43 % 63 % 73 % 82 % 83 %
Сенат
Федэралісцкая партыя 18 16 16 21 22 22 15 9 7 6
Дэмакратычна-рэспубліканская партыя 8 13 14 11 10 10 17 25 17 28
% дэм. рэспубліканцаў 31 % 45 % 47 % 34 % 31 % 31 % 53 % 74 % 71 % 82 %
Крыніца: Kenneth C. Martis, The Historical Atlas of Political Parties in the United States Congress, 1789—1989 (1989).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]