Канстытуцыйная партыя ЗША

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канстытуцыйная партыя ЗША
англ.: The Constitution Party
Выява лагатыпа
Лідар Frank Fluckiger[d]
Заснавальнік Howard Phillips[d]
Дата заснавання 1991
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогія Christian right[d], нацыяналізм, fiscal conservatism[d], paleoconservatism[d], сацыяльны кансерватызм, пратэкцыянізм і Ізаляцыянізм
Колькасць членаў 97 893
Сайт constitutionparty.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Канстытуцыйная партыя (англ.: The Constitution Party) — палітычная партыя ЗША[ru]. Заснавана Говардам Філіпсам у 1991 годзе, да 1999 года насіла назву Партыя падаткаплацельшчыкаў ЗША. З 2 траўня 2020 года лідарам партыі з’яўляецца Джым Клаймер, да яго быў Фрэнк Флакіджэр.

Па дадзеных бюлетэня «Ballot Access News» Канстытуцыйная партыя доўгі час займала трэцяе месца сярод усіх нацыянальных палітычных партый ЗША, але ў апошнія восем гадоў яе колькасць моцна ўпала. У лютым 2012 года яе прыхільнікамі зарэгістраваліся 77 916 выбаршчыкаў (0,08 % з ліку зарэгістраваных выбаршчыкаў)[1], у той час як у кастрычніку 2008 года яе прыхільнікамі лічыліся 438 222 амерыканцы (0,44 %)[2]. У асноўным, канстытуцыяналістаў падтрымліваюць у штаце Невада, дзе яе прыхільнікамі лічыцца 56 тысяч чалавек. Найбольшага поспеху на выбарах канстытуцыяналісты дабіліся на выбарах прэзідэнта ў 2008 годзе[ru], калі іх кандыдат Чак Болдуін сабраў 199 750 галасоў (0,15 %).

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. February 2016 registration totals (англ.). Ballot Access News (Vol. 31, №10). Richard Winger (1 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2016. Праверана 2 верасня 2016.
  2. Ballot Access News. October 2008 registration totals Архівавана 15 мая 2013.. December 1, 2008. Volume 24, Number 8

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

constitutionparty.com (англ.) — афіцыйны сайт