Дэндрахраналогія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Узроставы свердзел і цыліндрычныя ўзоры драўніны (керны)
Спіл ствала дрэва, паднятага з саляной гальштацкай шахты, датуецца 680 да н.э.

Дэндрахраналогія (ад грэч. dendron — дрэва, chronos — час, logos — вучэнне) — навуковая дысцыпліна пра метады датавання падзей, прыродных з’яў, археалагічных знаходак і старажытных прадметаў, заснаваная на даследаванні гадавых кольцаў драўніны. Выкарыстоўваецца для датавання драўляных прадметаў і фрагментаў ствалоў дрэў (напрыклад, у пабудовах), а таксама ў біялогіі — пры вывучэнні біялагічных змен за апошнія тысячагоддзі. Існуе кірунак у дэндрахраналогіі — дэндракліматалогія, які займаецца вывучэннем заканамернасцей складання гадавых слаёў драўняных парод для ўсталявання клімату ў мінулыя геалагічныя эпохі.