Мальданада (дэпартамент)
| Мальданада | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| ісп.: Departamento de Maldonado | |||||
| | |||||
|
|||||
| Краіна |
|
||||
| Уваходзіць у | |||||
| Уключае | 8 муніцыпалітэтаў | ||||
| Адміністрацыйны цэнтр | Мальданада | ||||
| Дата ўтварэння | 27 студзеня 1816[1] | ||||
| Афіцыйныя мовы | іспанская | ||||
| Насельніцтва (2011) |
164 300 (3-е месца) | ||||
| Шчыльнасць | 34,28 чал./км² (3-е месца) | ||||
| Плошча |
4 793 км² (17-е месца) |
||||
| Вышыня над узроўнем мора |
71 м | ||||
|
|
|||||
![]() |
|||||
| Часавы пояс | UTC-3 | ||||
| Код ISO 3166-2 | UY-MA | ||||
| Тэлефонны код | 42 | ||||
| Афіцыйны сайт | |||||
Мальданада (ісп.: Departamento de Maldonado) — дэпартамент у паўднёвай частцы Уругвая. Плошча складае 4 793 км² (2,71 % ад агульнай плошчы краіны). Адміністрацыйны цэнтр — аднайменны горад, размешчаны ў 140 км на ўсход ад сталіцы краіны, горада Мантэвідэа.
Геаграфія і клімат
[правіць | правіць зыходнік]
Паўночная частка дэпартамента гарыстая, тут знаходзіцца самая высокая кропка краіны — гара Сера-Катэдраль (514 м). Цэнтральныя раёны ўзгорыстыя, сярэдняя вышыня — каля 150 м над узроўнем мора. Поўдзень дэпартамента займае прыбярэжная раўніна Атлантычнага акіяна і некалькі град узгоркаў. Клімат — субтрапічны, вільготны, з сярэдняй тэмпературай 17 °С і сярэдняй калькасцю ападкаў — каля 1000 мм. Найбольш урадлівыя глебы знаходзяцца ў заходняй частцы дэпартамента.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць насельніцтва паводле перапісу 2011 года складае 164 300 чалавек[2]. Шчыльнасць насельніцтва — 34,28 чал./км². Нараджальнасць — 17,1 на 1000 чалавек. Смяротнасць — 7,06 на 1000 чалавек. Сярэдні ўзрост насельніцтва — 31 год (30,1 у мужчын і 32 — у жанчын). Сярэдняя працягласць жыцця — 76,2 гадоў (72,19 — у мужчын і 80,37 — у жанчын).
Буйныя гарады:
| Горад | Насельніцтва,[3] чал. (2011) |
|---|---|
| Мальданада | 84 809 |
| Сан-Карлас | 27 471 |
| Пінарэс — Лас-Дэлісіяс | 9819 |
| Пунта-дэль-Эстэ | 9277 |
| Пірыяпаліс | 8830 |
| Сера-Пелада | 8177 |
| Пан-дэ-Асукар | 6597 |
| Сан-Рафаэль — Эль-Пласер | 3146 |
| Ла-Капуера | 2838 |
| Айгуа | 2465 |
| Барыё-Іпадрома | 1973 |
Адміністрацыйнае дзяленне
[правіць | правіць зыходнік]Департамент Мальданада дзеліцца на 8 муніцыпалітэтаў:

| № | Муніцыпалітэт | Насельніцтва,[4] чал. (2011) |
Плошча, км² |
| 1 | Айгуа (Aiguá) | 4 500 | 1 246 |
| 2 | Гарсон (Garzón) | 900 | 719 |
| 3 | Мальданада (Maldonado) | 105 000 | 192 |
| 4 | Пан-дэ-Асукар (Pan de Azúcar) | 9 500 | 719 |
| 5 | Пірыяпаліс (Piriápolis) | 14 000 | 192 |
| 6 | Пунта-дэль-Эстэ (Punta del Este) | 15 000 | 48 |
| 7 | Сан-Карлас (San Carlos) | 27 000 | 1 438 |
| 8 | Саліс-Грандэ (Solís Grande) | 4 600 | 240 |
Зноскі
- ↑ (unspecified title) — Т. 21. — С. 190–191. Праверана 23 лістапада 2020.
- ↑ http://www.ine.gub.uy/fase1new/Maldonado/Cuadro7_10.XLS Архівавана 9 сакавіка 2013.
- ↑ Censos 2011 Cuadros Maldonado(недаступная спасылка). INE (5 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2012. Праверана 25 August 2012.
- ↑ Presupuesto 2011 - 2015 de la Intendencia Departamental de Maldonado (IDM)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2011. Праверана 2 красавіка 2013.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Карта адміністрацыйнага дзялення дэпартамента Мальданада Архівавана 19 снежня 2013.
