Перайсці да зместу

Пан-дэ-Асукар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Пан-дэ-Асукар
ісп.: Pan de Azúcar
34°48′ пд. ш. 55°13′ з. д.HGЯO
Краіна  Уругвай
Дэпартамент Мальданада
Муніцыпалітэт Пан-дэ-Асукар
Кіраўнік Мігель Плада
Гісторыя і геаграфія
Першая згадка 1874
Вышыня цэнтра 79 м
Часавы пояс UTC-3, летам UTC-2
Насельніцтва
Насельніцтва 6 597 чалавек (2011)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +598 443
Паштовы індэкс 20 300
Паказаць/схаваць карты
Пан-дэ-Асукар (Уругвай)
Пан-дэ-Асукар
Пан-дэ-Асукар

Пан-дэ-Асукар (ісп.: Pan de Azúcar) — горад на поўдні Уругвая ў паўднёва-заходняй частцы дэпартаменту Мальданада, адміністрацыйны цэнтр аднайменнага муніцыпалітэта.

Размешчаны прыкладна за 34 км на захад ад горада Мальданада на рацэ Пан-дэ-Асукар. Назва паходзіць ад назвы гары Пан-дэ-Асукар — другой па вышыні кропкі Уругвая (501 м), якая размешчана на захад ад горада.

Горад быў заснаваны ў кастрычніку 1874 года Феліксам дэ Лісарса.

Муніцыпалітэт

[правіць | правіць зыходнік]
Муніцыпалітэт Пан-дэ-Асукар (выдзелены зялёным) на карце дэпартамента Мальданада
Муніцыпалітэт Пан-дэ-Асукар (выдзелены зялёным) на карце дэпартамента Мальданада

Кіраўніком гарадской адміністрацыі з'яўляецца Мігель Плада.

Насельніцтва горада паводле перапісу 2011 года складае 6597 чалавек[1].

Год Насельніцтва
1908 3409
1963 4190
1975 5125
1985 5513
1996 6532
2004 7098
2011 6597

Крыніца: Instituto Nacional de Estadística de Uruguay[2]

Зноскі

  1. Censos 2011 Cuadros Maldonado(недаступная спасылка). INE (7 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2012. Праверана 25 August 2012.
  2. Statistics of urban localities (1908–2004) (PDF)(недаступная спасылка). INE (7 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2012. Праверана 8 September 2012.